haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

12.03.2015 15:22

2400 просмотров

0 комментариев

Беларуская чыгунка спыніла продажаў білетаў на цягнік Брэст — Санкт-Пецярбург да Гарадка. Фотафакт.

З 29 сакавіка адменяецца апошні штодзённы цягнік «Брэст-Санкт-Пецярбург» на якім магчыма было даехаць у Гарадок са сталіцы кожны дзень

У апошнія выхадныя сакавіка яшчэ будзе магчыма даехаць са сталіцы ў Гарадок і вярнуцца назад на цягніку Брэст — С-Пецярбург. Але рэйс ад 28 сакавіка будзе апошнім для гэтага маршрута.

На выхадныя дні праз Гарадок застаецца маршрут цягніка Гародня — Санкт-Пецярбург, які ходзіць ноччу са сталіцы ў 1.12 па нядзелях і панядзелках і спыняецца ў Гарадку ў 6.02.

А з 31 сакавіка да нядзелі 5 красавіка ніякі міжнародны цягнік, які рухаецца ў Расію праз Гарадку тут спыняцца не будзе. З гэтага часу застанецца толькі гарадзенскі цягнік, які рухаецца як казалі вышэй у нядзелю і панядзелак на Гарадок і адпаведна назад.

У гэтай сітуацыі застаецца жыхарам Гарадка і раёна, каб вярнуцца са сталіцы, ехаць на цягніку да Віцебску, а потым дабірацца дадому. Да Віцебска штодзённа ходзяць тры прамых цягніка: Мінск — Віцебск ( адпр. 16.47 пр. 20.20), Баранавічы — Віцебск ( адр. 17.19 пр. 21.52), Мінск — Санкт-Пецярбург ( адп. 18.02 пр. 22.03).

З гэтых цягнікоў апошні раней спыняўся і ў Гарадку. Калі б кіраўніцтва Беларускай чыгункі дзейнічала кваліфікавана, то ўжо з канца сакавіка цягнік Мінск-Санкт-Пецярбург спыняўся бы ў Гарадку. Як пры руху ў Расію, так і на зваротным шляху. Толькі было б добра, каб вяртаўся назад ён па руху адмененага берасцейскага цягніка, а не каля двух гадзін ночы, як зараз.

Каб выправіць гэтую прыкрую сітуацыю трэба пісаць лісты найперш да кіраўніцтва Беларускай чыгункі: вул. Леніна, 17, г. Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь або да іншых уладных чыноўнікаў — Міністэрства транспарту, Савета міністраў, адміністрацыі кіраўніка краіны і г.д..

Леанід Гаравы

P.S. Рэдакцыя сайта гатова дапамагчы неабыякавым грамадзянам у напісанні зваротаў да адказных чыноўнікаў. Напішыце на мэйл: 250318@list.ru

Чытайце таксама:

Хутка са сталіцы ў Гарадок будзе не даехаць

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D1%96%D0%BA%D0%B0/1635/

Последние новости