haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

10.05.2015 10:39

2245 просмотров

0 комментариев

Свята 70-годдзя Перамогі ў Гарадку. Фотасесія

Прапануем увазе чытачоў нашу фотасесію з Дня Перамогі ў Гарадку, а таксама фотаздымкі з сацыяльнай сеткі Аднакласнікі.

 9 траўня ў Гарадку адзначылі сямідзесяты Дзень Перамогі. Сонечнае цёплае надвор’е пасля пахмурных дзён спрыяла святкаванню. На вуліцах Гарадка было шматлюдна і святочна.

Ветэранаў вайны ўсё менеш і ім ўсё цяжэй удзельнічаць у святочных парадах. Але яны годна прайшлі на чале калоне, з радасцю бачаўшы сваіх аднагодкаў.

Традыцыйным было ускладанне вянкоў і кветак да магіл вызваліцеляў на мемарыяльным комплексе “Бессмяротнасць”, дзе увесь час былі ўдзячныя жыхары Гарадка.

Традыцыйным быў і святочны канцэрт на цэнтральнай плошчы. Толькі ўсё большыя гады аддзяляюць яго ўдзельнікаў ад ветэранаў-пераможцаў.

Фотаздымкі Алёны Усцюгавай (Вашчук) у групе “г. Гарадок і ўсе мы” з Аднакласнікаў (http://ok.ru/group/43474792546533 )

Для самых маленькіх была магчымасць паспрабаваць надзіманыя атракцыёны, а таксама язду на аўтамашынах і г.д..

 

На вуліцах райцэнтра было святочна. Упершыню на грудзях удзельнікаў свята пераважна размяшчаліся бутаньеркі з колерамі дзяржаўнага сцяга і кветкай яблыні.

Л. Антонаў, фота аўтара

Последние новости