haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

11.05.2015 08:52

1187 просмотров

0 комментариев

Назло завірухам

Багатым на мерапрыемствы ў гонар ветэранаў стаў пачатак мая гэтага года. Так, для тых, хто пражывае ў спецыяльным Доме для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў Гарадоцкага раёна, было наладжана мерапрыемства «Славім Дзень Перамогі» — пра гэта піша «Гарадоцкі веснік»

5 мая ад імя райвыканкама і ўсіх жыхароў Гарадоччыны іх павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н.Л. Гамзюк і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ж.М. Паметнікава.

— Часу непадуладна сцерці з памяці нашчадкаў вашы подзвігі, — у прыватнасці, сказала Наталля Леанідаўна. — Мы па-ранейшаму ўдзячныя вам за намаганні, якімі вы набліжалі Дзень Перамогі, за аднаўленне народнай гаспадаркі, разбуранай вайной, за тое, што і цяпер знаходзіце сілы сустракацца з прадстаўнікамі маладых пакаленняў. А гэта так важна, бо вы — жывыя носьбіты гістарычнай праўды.

Асобныя віншавальныя словы прагучалі на адрас 95-гадовага ветэрана-юбіляра В.І. Фядосенкі. Да падарункаў усім адзінаццаці ветэранам і прыраўняным да іх асобам, якія жывуць у «ветэранскім доме» ад райвыканкама — керамічных пано — дадаліся падушкі-думачкі з замацаванымі на іх святочнымі плакеткамі. Яны з любоўю выраблены рукамі кружкоўцаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Канцэрт для шаноўных гасцей паказалі ўдзельнікі клуба «Залаты ўзрост» і валанцёры з СШ № 2 г. Гарадка. Супрацоўнікі ж ТЦСАН паклапаціліся аб арганізацыі «салодкага стала».

Падчас мерапрыемства ветэраны быццам памаладзелі — падпявалі знаёмыя песні і нават танцавалі. Так трымаць! Не скарайцеся хваробам і ўзросту, вы нам патрэбныя побач.

Святлана ЯКАЎЛЕВА

На здымку: ветэраны Вялікай Айчыннай В.І. Фядосенка і А.І. Лушчыкаў.

Фота аўтара.

http://www.garadvest.by/2015/05/nazlo-zaviruxam/#more-5024

Последние новости