haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

28.05.2015 06:15

1478 просмотров

0 комментариев

Ля месца пахаваньня маці Лукашэнкі дзяжураць «прадстаўнікі сям’і»

Маці Аляксандра Лукашэнкі Кацярыну Трафімаўну пахавалі на могілках вёскі Хімы, што ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.

Яны непадалёк ад роднай вёскі кіраўніка дзяржавы — Александрыі-2. У ёй яго рэзыдэнцыя. У ёй амаль усё жыцьцё пражыла і сама Кацярына Трафімаўна.

Ад Александрыі-2 да могілак з кілямэтар. Яны невялікія і дужа прыбраныя. Магіла нябожчыцы ў вянках. Над магілаю драўляны крыж з таблічкай, на якой пазначаныя гады жыцьця Кацярыны Трафімаўны. Падступіцца да падмагільнага знаку нельга, бо застаўлены вянкамі.

Фотаздымкі магілы і саміх могілак давялося выдаліць. На гэтым настоялі двое мужчын, якія назваліся прадстаўнікамі сям’і нябожчыцы. Сваю настойлівую просьбу яны патлумачылі нежаданьнем родзічаў Кацярыны Трафімаўны, каб такія фотаздымкі зьяўляліся ў прэсе да сарака дзён па памерлай.

Настойліва рэкамэндавана было журналісту не фатаграфаваць і сядзібу, якую ўзьвялі на месцы зьнесенай старой хаты, у якой жыла Кацярына Трафімаўна і вырас Аляксандар Лукашэнка. Мужчыны ветліва і карэктна параілі не турбаваць пытаньнямі да саракавін і жыхароў самой вёскі Александрыя-2. Перанялі яны журналіста, калі той вяртаўся з могілак.

Пагаварыць з аднавяскоўцамі Кацярыны Лукашэнкі пра тое, якой яе запомняць, удалося ля чыгуначнай станцыі Копысь. Адна з жыхарак адзначыла, што ў апошні шлях праводзіць нябожчыцу прыйшло нямала народу.
«Былі сваякі, суседзі, тыя з кім яна працавала. Пахавалі яе з хрысьціянскай пашанаю, — казала жанчына. — Шмат добрага пра яе казалі. Плакалі. Яна чэснай была працаўніцай. Рабіла цялятніцай, даяркай. Гэта цяпер усё мэханізавана, а тады ўсё ж рукамі даводзілася рабіць».

«Сына годнага вырасьціла. Яна ім дужа ганарылася», — зазначыла жанчына.

Усе, з кім давялося пагутарыць адзначалі, што ў Менск да сына яна ня дужа хацела ехаць. «Паехала, калі ў яе не было ўжо сіл», — зазначыў яшчэ адзін суразмоўца.

«Жыла яна ў Александрыі-2. Домік іхны зьнесьлі, які пабудавалі пасьля пажару ў 1958 годзе. Калі пачалі ў Александрыі будаваць катэджы, то яна перабралася ў адзін з іх. На месцы зьнесенага старога дома пабудавалі новы», — кажа ён.

Новы будынак на месцы хаты, дзе гадаваўся Аляксандр Лукашэнка

Паводле суразмоўніка Кацярына Трафімаўна штогод старалася бываць у Александрыі. Прывозіў яе сын.
«Александрыю яна дужа любіла. Яна родам ж адсюль. Раней жа тут хутары адны былі. Потым людзей з хутароў аб’ядналі і ўтварыўся такі пасёлак, у якім Кацярына Трафімаўна і жыла. Цяпер у той Александрыі адны прыежджыя засталіся. Старажылаў, мо, і не засталося».

Пра сьмерць Кацярыны Трафімаўны Лукашэнкі стала вядома 26 траўня. У гэты жа дзень яе пахавалі. Пражыла маці кіраўніка беларускай дзяржавы 90 гадоў.

Алесь Асіпцоў, naviny.by

Таксама на гэтую тэму:

7 фактов о непростой жизни матери Лукашенко

http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=95786

Последние новости