haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

16.09.2015 11:45

1773 просмотра

0 комментариев

У Гарадку ўчора згарэў безгаспадарчы дом

15 верасня каля гадзіны ночы гарадоцкія выратавальнікі тушылі пажар на вуліцы Чкалава. Толькі гэты пажар не трапіў у афіцыйную інфармацыю прэс-службы Віцебскага ўпраўлення МНС.

15 чэрвеня каля гадзіны ночы гарадоцкія выратавальнікі змагаліся з агнём на пажары безгаспадарчага дома па вул. Чкалава. У выніку барацьбы атрымалася спыніць полымя да пераходу на асноўную частку дома.

Гэты дом страціў гаспадыню прыкладна пяць гадоў назад. З таго часу нашчадкі не заяўлялі правы на дом і прыдамавую тэрыторыю, бо пражываюць у Расіі. Пустуючы дом стаў прывабным для грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і ладзілі ў ім пьянкі.

Пасля пажару дом знішчаны і аднаўленню не падлягае. Ці паўтораць яго лёс іншыя безгаспадарчыя дамы Гарадка пакажа час.

Л. Антонаў, фота аўтара

Последние новости