haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

08.10.2015 09:07

1415 просмотров

0 комментариев

Аўтобусныя прыпынкі Гарадка ўсё больш засмечваюцца рознай «рэкламай»

З часу рэканструкцыі аўтобусных прыпынкаў да «Дажынак — 2014» яны ўсё больш страчваюць свой прывабны выгляд у выніку самаўпраўнага размяшчэння рэкламы аб розных «купі-прадай» і аб’явах аб падзеях у Гарадку.

Пасля «Дажынак — 2014» году ўсім жыхарам рэгіёна жадаецца, каб зробленае захавалася ў прывабным выглядзе доўгія гады. Але першай ахвярай несанкцыянаваных, разбуральных дзеянняў сталі аўтобусныя прыпынкі г. Гарадка.

Найперш гэта датычыцца засмечвання прыпынкаў рознага віду рэкламай: ад купі прадай да розных аб’яваў.

Прычым у гэтым удзельнічаюць і праваслаўныя вернікі, якія ў верасня размяшчалі на прыпынках аб’явы аб сустрэчы ў Гарадку мурамскіх цудатворцаў святых Пятра і Фяўроніі.

Побач з гэтай аб’явай размясцілася рэклама клуба «Шайьба» аб сустрэчы з групай «Альянс» на закрытай вечарынцы.

Як кажуць, калі размяшчаюць рэкламу, то маюць патрэбу. Але ў гэтай сітуацыі пры парушэнні санітарных нормаў варта ўладам: або прыменяць меры пакарання да парушальнікаў гэтых нормаў, або размясціць на прыпынках стэнды для размяшчэння рэкламы. Відавочна, што другі шлях больш цывілізаваны.

На сёння аўтобусныя прыпынкі здзіўляюць адсутнасцю сваёй «рэкламы» — раскладаў руху грамадскіх аўтобусаў па Гарадку.

Ранейшыя расклады зніклі з тыдзень назад, а новыя яшчэ не з’явіліся. І пры гэтым адказныя асобы транспартнай арганізацыі не парупіліся, каб на прыпынках былі хаця бы папяровыя абвесткі ў файлах. Адным словам, што-та на прыпынках не так...

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости