haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

10.10.2015 08:45

2058 просмотров

0 комментариев

Фотафакты. Гарадок перад фінішам выбарчай кампаніі 2015 года

Прапануем увазе чытачоў фотафакты аб Гарадку перад фінішам выбарчай кампаніі: размяшчэнне плаката кандыдата А.Р. Лукашэнкі ў не вызначаным месцы, адсутнасць валюты ў цэнтральных банкаматах райцэнтра, усталяванне новенькіх бугроў «ляжачых паліцэйскіх» на Гагарына.

9 кастрычніка за дзень да аснаўнога дня галасавання мы зрабілі некалькі фотакадраў аб стане Гарадка перад фінішам выбарчай кампаніі 2015 года.

Мэтай фотасесіі было знаходжанне білборда аб галасаванні 11 кастрычніка. Але на пешаходнай частцы вуліцы Савецкай гэтага білборда не было выяўлена, як і нідзе ўцэнтры Гарадка.

Толькі пры гэтым быў заўважаны агітацыйны плакат А.Р. Лукашэнкі ў не вызначаным месцы – на вакне крамы “Глобус”. Пры гэтым ні Савецкая камісія участка №3, дзе размешчана гэта крама,  ні чальцы Гарадоцкай раённай камісіі парушэнне выбарчага заканадаўства ў гэтым не бачаць і ніякіх мер рэагаванне не прымалі. Бо гэта ж агітматэрыял самаго кіраўніка краіны...

Наведванне банкаматаў у цэнтры Гарадка каля 13 гадзін для зняцця беларускіх рублёў была безвыніковым – у банкаматах Беларусбанка і Белаграпрамбанку скончылася беларуская валюта. Гэта са здзіўленнем адчула і намесніца старшыні райвыканкама, якая жадала атрымаць гэту валюту за мной.

Супрацоўнікі Белаграпрамбанка у пятніцу аднавілі жоўтыя палосы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пры пад’ёме на ганак банка.

Дарожнікі на праездзе каля дома №30 па вул. Гагарына урэшце усталявалі бугры з асфальту, якія цяжка назваць законнымі “ляжачымі паліцэйскімі”. Пры гэтым ніякіх знакоў аб стварэнне перашкодаў руху аўтамашын каля гэтых бугроў няма.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас ёсць цікавыя фотафакты пра Гарадок і раён, то выстаўляйце іх у групах нашага сайта ў сацыяльных сетак Укантакце -- https://vk.com/haradok , Аднакласнікі -- http://ok.ru/novostigorodka .
Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости