haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

25.11.2015 14:14

1497 просмотров

0 комментариев

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Віцебскай вобласці 29 лістапада і ў сістэме спажыўкааперацыі

Паколькі зімовыя святы ўжо не за гарамі, многія пачалі запасацца падарункамі да Каляд і Новага года. Але як купіць пабольш, а выдаткаваць паменш? Такая магчымасць з’явіцца 29 лістапада, калі будзе абвешчаны «Адзіны дзень зніжак», у якім удзельнічае і спажыўкааперацыя

Ён праводзіцца за кошт ўзгодненага зніжэння коштаў вытворцамі і гандлёвых надбавак арганізацыямі гандлю на ўсе групы нехарчовых тавараў.

Пакупнікоў чакаюць зніжкі не толькі ў буйных гарадах, але і ў іншых населеных пунктах, у тым ліку аграгарадках, бо ў дадзенай акцыі прымуць актыўны ўдзел 100 аб’ектаў сістэмы спажыўкааперацыі, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

У агульнай складанасці знізіць цэны на 15-30% плануюць больш за 130 арганізацый Віцебшчыны, у тым ліку фірмовыя крамы вытворцаў.

Максімальна зэканоміць падчас шопінгу можна будзе ў абласным цэнтры ў шэрагу крам ААТ «Веста», Віцебскім універмагу, ААТ «Рублёўскі», «Витебсккнига», «Віцебскі хозторг». Ценапад чакаецца таксама ў фірмовых кропках СТАА «Белвест», ТАА «Марка», ААТ «Бабруйсктрыкатаж», «Сцяг індустрыялізацыі», «Віцебскія дываны», ТАА «ЛюбаваЛюкс», РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» і многіх іншых.

У Полацку ў акцыі прымуць удзел крамы ААТ «Полацк-гандаль», «ПолоцкСтройМатериалы», «Дом гандлю». У нефтеграде 15-працэнтную зніжку дадуць ААТ «Базіс-Наваполацк» і «Дом гандлю Наваполацка»,

У Оршы — ТДА «Орша-Старт», ЗАТ «Бытавыя машыны і прыборы», ТДА «Гарызонт». Як вы разумееце, гэта далёка не поўны спіс крам, дзе знізяцца кошты. Пара збірацца па пакупкі!

• Аўтар: Лілія Іўчанка

http://vitvesti.by/obshestvo/edinyi-den-skidok-vitebskoi-oblasti.html

Пераклад рэдакцыі сайта.

Последние новости