haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.01.2016 12:12

1566 просмотров

0 комментариев

Пачалі вырабляць штучны снег — пайшоў і сапраўдны. Мапа снегу на Беларусі.

Перад Новым годам каля гатэля «Спартыўны Гарадок» пачалі вырабляць штучны снег. І гэта мусіць паспрыяла таму, што 31 снежня прырода падарыла Гарадку бялюткі пакроў

Увесь тыдзень каля гатэля «Спартыўны Гарадок» працавала адна з установак па вырабу штучнага снегу. І ў адрозненні ад мінулага года яго вырабілі значна болей. Каля пруда ўтварылі невялікую горку на якой пры жаданні магчыма было з’ехаць і на санках.

Таксама стала магчымым разгледзіць і структуру штучнага снегу, які ўтвараецца з вады пры адмоўнай тэмпературы снегавой гарматай. На далечыні ад штучнай снежнай горкі снегавыя «сталактыты» раслі ўверх.

Намаганні майстраў па стварэнню штучнага снега не прапалі дарма. У апошні дзень 2015 года над Гарадком трэцці раз гэтай зімой нарэшце паляцелі натуральныя сняжынкі. Метэаролагі ацэньваюць утвораны снегавы пакроў таўшчынёй 1 см.

На Беларусі дарэчы амаль ўся тэрыторыя перад Новым годам пакрылася снегам. А самы вялікі пакроў зараз існуе на поўдні Беларусі — каля Мозыра. Тут таўшчыня снегу за тыдзень дасягнула 12 см.

Л. Антонаў

Последние новости