haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

02.01.2016 07:56

1651 просмотр

0 комментариев

У Гарадку Дзед Мароз спрабуе залезці ў вакно. Фотафакт

Напрыканцы 2015 года ў жыхароў Гарадка з’явілася магчымасць пабачыць Дзеда Мароза, які праз вакно другога паверха спрабуе занесці свае падарункі ў кватэру.

З кожным годам жыхары нашага Гарадка праяўляюць сваю ініцыятыву, каб адметна сустрэць Новы год і Каляды, упрыгожваючы свае кватэры і вокны ілюмінацыяй або цацкамі.

Навагодні персанаж з’явіўся і на вакне другога паверха адной з кватэр шматпавярховіка. Дадзены герой хутчэй з’яўляецца Святым Мікалаем, бо партапіў у Гарадок з Еўропы, дзе падобнае размяшчэнне навагодняга пасланца стала традыцыяй.

А для нашага райцэнтра гэта адна з першых спробаў паведаміць такім чынам аб набліжэнні любімых святаў Новага года і Калядаў.

Л. Антонаў

Последние новости