haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

08.01.2016 09:49

1765 просмотров

0 комментариев

На лыжаролернай трасе варта бавіць час са сваім інвентаром.

У «Варабьёвых гарах» на лыжаролернай трасе яшчэ недастаткова снегу, каб наладзіць пракат лыж. Але яе ваколіцы маняць аматараў актыўнага зімовага адпачынку.

Лыжаролерная траса ў Гарадку стала прыцягальным месцам адпачынку жыхароў райцэнтра. Асаблівую яе прыцягальнасць надае блізасць пабудавага за апошнія дзесяцігоддзі жылога мікрараёна па вул. Камсамольскай каля райбальніцы, дзе пераважна пражываюць маладыя сем’і.

Тым больш, што ў самім мікрараёне па вул. Камсамольскай няма ніякіх лядовых пляцовак, дзе дзеці маглі б пакоўзацца на каньках. Ранейшую сажалку засыпалі пяском, а вольныя месцы яшчэ не выкарысталі для стварэння катка.

Таму на лыжаролернай трасе ў калядныя дні стала шматлюдна.

Аматары актыўнага адпачынку са сваімі лыжамі, канькамі, санкамі і г.д. запоўнілі ваколіцы трасы. Дзеці і моладзь з задавальненнем катаюцца на санках і коўзанках на трасе. А на льду возера Лугавога магчыма пакатацца на сваіх каньках.

Пункт праката на лыжаролернай трасе яшчэ апавяшчае аб тым, што магчыма ўзяць на пракат ролікавыя канькі, веласіпеды і катамараны і г.д., але не працуе з зімовым інвентаром. Выпаўшага снега недастаткова для лыжаролернай трасы, каб магчыма было без пашкоджанняў лыж на ёй катацца. Гаспадары трасы разлічваюць, што абяцаны на 12 студзеня снегапад дазволіць стварыць надзейнае снегавое пакрыццё трасы. Тады і магчыма будзе арганізаваць пракат лыж коштам 20 тысяч рублёў за гадзіну праката. Пракат іншага зімовага інвентара для актыўнага адпачынку пакуль не прыдугледжана ў сувязі з яго адсутнасцю.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости