haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

13.01.2016 13:50

2063 просмотра

0 комментариев

Пасля цыклону «Даніэла» Гарадок вызваляецца ад снегу. Фотасесія

Прапануем увазе чытачоў фотарапертаж аб становішчы са снегам у Гарадку раніцай 13 студзеня пасля цыклону «Даніэла», які гаспадарыў над краінай у панядзелак.

 Цыклон “Даніэла” ўчора самы вялікі ўдар нанёс па Віцебску, дзе сёняшняй раніцай снежны пакроў дасягнуў па дадзеных сіноптыкаў 32 см. У Гарадоцкім раёне па дадзеных метэстанцыі Езярышча яго вышыня склала 28 см.

Дарожныя службы з самай раніцы пачалі працу па ачыстцы дарог, вуліц ад удару цыклона. За панядзелак на дарогах і вуліцах Гарадка надзвычайных сітуацый не здарылася.

Раніцу аўторка 13 студзеня Гарадок сустрэў у вялікіх суметах і змаганні са снегам. Аўтастанцыя Гарадка ўжо знаходзілася ў ачышчаным стане і працавала ў штатным рэжыме. Аўтобусныя прыпынкі ў райцэнтры былі таксама расчышчаны. Вось толькі падыход да іх часам пасажыры павінны былі рабіць самі.

Між тым прадаўцам і пакупнікам на рынак Гарадоцкага райспажыўсаюза даводзілася раніцай прабірацца праз суметы.

Самай праблемнай дарогай для пешаходаў пад час снегападаў становіцца Невельская шаша, дзе камунальнікі не спяшаюцца вызваляць пешаходную дарожку ад снегу. Між тым вучні і настаўнікі СШ №2, грамадзяне з правабярэжнай часткі Гарадка вымушаны пераадольваць суметы або ісці па праезнай частцы, каб прайсці да школы або ў цэнтар. Відавочна, што гэты участак дарогі павінен быць аднесены да першачарговай уборкі пад час снегападу.

Да першачарговай уборкі аднесена дарога праз плаціну, якая злучае цэнтр з мікрараёнам вул. Юбілейная.

У гэтым мікрараёне раніцай была прачышчана толькі цэнтральная дарога, а прыборка снега каля дамоў заставалася на сумленні жыхароў. Па вялікаму рахунку не парупіліся пра ўборку снега толькі жыхары інтэрната вакол якога снег прытаптаны толькі нагамі.

У самай цэнтральнай частцы Гарадка на вуліцах Савецкай і Валадарскай снегу раніцай яшчэ хапала. Прайсці магчыма вольна тут да крамаў і устаноў, падыходы да якіх расчышчаны працуючымі работнікамі. А вось дошка аб’яў яшчэ была ў снежным палоне.

У змаганні са снегам дарожнікі і камунальныя работнікі правядуць бліжэйшыя дні. І сітуацыя са снегам паляпшаецца штогадзінна. Яшчэ каля 9 гадзін раніцы паркоўка каля крамы “Ганна” па вул.К. Маркса патанала ў снезе, а ўжо каля 10 гадзін яна была расчышчана.

Для ўборкі снегу камунальнікі у Гарадку гатовы задзейнічаць 12 адзінак тэхнікі, каб навесці парадак на 59 км дарог райцэнтра.

Справа ўборкі стаянак і прыдамавых тэрыторый вялася б хутчэй, каб на іх не было пакінутых безнаглядных машын. Часам гэтыя машыны не дазваляюць ачысціць дарогу ад снегу, бо месяцамі знаходзяцца ў аварыйным стане на стаянцы.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости