haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

15.01.2016 17:35

1145 просмотров

0 комментариев

Праезд у частку в. Пруднікі з боку Гарадка закрыты да ліпеня і ехаць трэба з боку Астраўлян

На тэрыторыі Вайханского сельсавета зменены маршрут руху аўтатранспарту ў сувязі з рэканструкцыяй моста праз р.Чэрніца на ўчастку аўтадарогі Н-2506.

Гарадоцкі райвыканкам на сайце афіцыйна паведаміў, што з 11 студзеня па ліпень 2016 закрыты рух на ўчастку аўтадарогі Н-2506 Баравая-Остравляне-Байцерово (км 3,349), у в.Пруднікі ў сувязі з рэканструкцыяй моста праз р.Чэрніца.

Заезд аўтатранспарту ў в. В.Лосвіда, М.Стайкі, В.Стайкі, Цыганы, частку в.Пруднікі ў бліжэйшы час магчымы толькі праз в. Астраўляны з боку трасы Р-114 на г.п. Шуміліна.

Праезд на рэканструіруемую турбазу «Віцебская у в. Пруднікі магчымы з боку г. Гарадка, а на базу «Азёрная» ў в. В. Лосвіда трэба ехаць з боку в. Астраўляны.

Л. Антонаў

Последние новости