haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

19.02.2016 17:05

1282 просмотра

0 комментариев

Цырк Прафіта ў Гарадку пакажа новую праграму «Міньён ў краіне нявонавае шоў 3D»

Цырк Прафіта ў Гарадку пакажа новую праграму «Міньён ў краіне нявонавае шоў 3D» коштам у 2-3 разы меншым, чым у Віцебску.

24 лютага ў Гарадок прыедзе цырк Прафіта з шоў-паказам «Міньён ў краіне нявонавае шоў 3D». Мерапрыемства пройдзе ў Гарадоцкім доме культуры з 18.00.

Як паведамляюць арганізатары цырка, у праграме прадугледжаны нумары як жанглёраў, акрабатаў, эквілібрыстаў, так і янотаў, птушак і іншых жывёлаў. Праграму артыстаў будуць суправаджаць вясёлыя «Міньёны».

Арганізатары таксама падкрэсліваюць, што ў шоў будзе выкарыстоўвацца вялікая колькасць абсталявання і святлатэхнікі.

Дзецям да 6 гадоў уваход бясплатны (у суправаджэнні з дарослым і без прадастаўлення месца).
Кошт білетаў — 70 000 рублёў. Варта адзначыць, што прадстаўленне цырка Прафіта ў Віцебску ў «КЗ Віцебск» 27 лютага мае кошт білетаў ад 100тыс. рублёў да 220 тыс. рублёў.

Л. Антонаў

Последние новости