haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

10.03.2016 14:36

2271 просмотр

2 комментария

Змяншэнне насельніцтва Гарадоцкага раёна запаволілася, а шчыльнасць насельніцтва адна з найменшых у краіне і Еўропе.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў афіцыйныя даныя аб зменах насельніцтва Гарадоччыны за апошнія дзесяць гадоў. З 2005 года насельніцтва раёна скарацілася больш чым на 6 тысяч чалавек, але працэс вымерання раёна ў апошнюю пяцігодку запаволіўся

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў даныя аб колькаснай велічыне насельніцтва па рэгіёнах краіны, а таксама аб структуры насельніцтва і дынаміцы нараджальнасці і смяротнасці.

У Гарадоцкім раёне ў 2005 годзе на пачатку пражывала 29 349 чалавек, а на пачатку гэтага года колькасць насельніцтва склала толькі 23 336 чалавек. Статыстыка засведчыла, што за апошнія дзве пяцігодкі, калі крызіс яшчэ не ахапіў усе сферы жыцця, насельніцтва скарацілася на Гарадоччыне на 6013 чалавек. Пры гэтым тэмпы знікнення сельскага насельніцтва былі больш чым удвая высокімі за знікненне гарадскога. Гарадское насельніцтва скарацілася на 1,8 тысячы, а сельскае на 4,2 тысячы.

Адпаведна шчыльнасць насельніцтва на 1 кв. км. дасягнула найменшай велічыні ў гісторыі — 7,8 члавека на кв. км. Пры гэтым шчыльнасць насельніцтва па Беларусі 49,8 чал. На кв. км. З еўрапейскіх краін толькі Расея мае падобны паказчык нашага раёна — 8,4 чал. На кв. км ды дзяржава на выспе Ісландыя, дзе жыве крыху болей 300 тысяч жыхароў мае меншую шчыльнасць.

Адначасова з гэтым значна павялічылася працэнтная колькасць жыхароў, якія старэй працаздольнага ўзросту. Калі ў 2005 годзе іх доля складала 27,6 %, то ў 2014 дасягнула 32,6%. Гэта адбылося за кошт змяншэння долі насельніцтва маладога ўзроста, а таксама і ў працаздольным узросце: з 57,3% да 52,6%.

Тэндэнцыя запаволення вымерання раёна забяспечылася за кошт павелічэння каэфіцыента нараджальнасці з 7,6% у 2005 г. да 10,5% у 2014 гз аднаго боку і адпаведна змяншэнне каэфіцыента смяротнасці за гэты ж час з 23,8 да 19,7%.

Л. Антонаў

Последние новости