haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

21.03.2016 08:37

2209 просмотров

0 комментариев

Возера Езярышчанскае і Цёста Гарадоцкага раёна сярод самых чыстых азёр Беларусі

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вядзе пастаянны маніторынг стану вод Беларусі, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі.

«Маніторынг падземных вод у Беларусі праводзіцца на 97 гідралагічных пастах па 347 режымных наглядальных свідравінах. Існуючая дзяржаўная сетка маніторынгу паверхневых вод налічвае амаль 300 пунктаў назіранняў на 160 водных аб’ектах. Актуалізацыя даных нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Беларусі штогод праводзіцца на афіцыйным сайце Мінпрыроды», — адзначыў намеснік міністра.

Ігар Качаноўскі расказаў, што самымі чыстымі вадаёмамі прызнаны азёры Паўночнае Воласа, Паўднёвае Воласа [месца размяшчэння браслаўскай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі — НН], Езярышчанскае, Лукомскае, Мядзел, Абстэрна, Саро, Снуды і Цёста ў басейне Заходняй Дзвіны, возера Мястра і Нарач у басейне Нёмана, возера Белае каля населенага пункта Бастынь у басейне Прыпяці.

Возера Езярышчанскае

Возера Цёста

«Найбольшую нагрузку ад сцёкавых вод адчуваюць Свіслач ніжэй за Мінск, Нёман ніжэй за Гродна, Бярэзіна ніжэй Бабруйска, Дняпро ніжэй за Магілёў і Рэчыцу, Заходняя Дзвіна ніжэй за Наваполацк, Прыпяць ніжэй за Мазыр і Ясельда — ніжэй за Бярозу», — паведаміў ён.

Намеснік міністра падкрэсліў, што важным напрамкам маніторынгу з’яўляецца назіранне за станам вод на трансгранічных участках рэк па міжнародных пагадненнях. «Цяпер Беларусь падпісала два такія пагадненні — з Расіяй і Украінай. Вядзецца работа па заключэнні аналагічнага пагаднення з Польшчай. Беларусь прымае ўсе меры, накіраваныя на рацыянальнае выкарыстанне і ахову водных рэсурсаў», — рэзюмаваў Ігар Качаноўскі.

БелТА

Последние новости