haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.04.2016 11:04

1918 просмотров

2 комментария

У Гарадку па ранняй вясне і позняй восені вуліцы ператвараюцца ў багну

Добраўпарадкаванне райцэнтра да «Дажынак — 2014» года датычалася найперш цэнтра Гарадка. Між тым вуліцы Меліяратараў, Чкалава, Малышава ў прыватным сектары ранняй вясной становяцца цяжка прахадзімымі, як жыхарамі, так і аўтатранспартам.

«Дажынкі — 2014» года не дайшлі да шматлікіх вуліц прыватнага сектара г. Гарадка. Наадварот пасля 2014 года вуліцы Меліяратараў, Чкалава, Малышава ператвараюцца ў багну. Гэта выклікана тым, што ў 2014 годзе па словах мясцовых жыхараў майстры з Віцебску пракладвалі вадаправодную сетку і пасля сябе не добраўпарадкавалі вуліцы. У выніку ранняй вясной і позняй восенню, калі зыходзіць снег або ідуць дажджы вуліцы ператвараюцца ў багну.

Аўтааматары, напрыклад, ня могуць праехаць па вуліцы Меліяратараў, якая ператвараецца ў гэты час у суцэльную багну. Кіроўцы знаходзяць выхад у тым, каб паркавацца на тэрыторыі гаражнага кааператыва «Гагарынец», а да дому ісці пешшу. Вось такі стан вуліцы пасля трох дзён, як яе прагрэйдзіравалі.



На вуліцы Чкалава дарожнае палатно пасля праца віцебскіх майстроў прасела ў вялікія ямы. Для праезду па вуліцы ў гэты час застаецца адна паласа і багна побач.

Аналагічная сітуацыя і на вуліцы Героя Савецкага Саюза Барыса Малышава.

Відавочна, што такое становішча вуліц не можа лічыцца адпаведным сацыяльным стандартам пра выкананне якіх мясцовыя ўлады дакладваюць штогадова абласному кіраўніцтву. Гарадоцкі райвыканкам мусіць прыняць неабходныя меры, каб жыхары вышэйназваных вуліц не мелі непрыемнасцяў па вясне і восені, калі няма «дарожных майстроў» сонца або мароза.

Рэдакцыя стварае адмысловую фотагалерэю: «Нашы вуліцы патрабуюць увагі» і запрашае чытачоў, як райцэнтра так і сельскай мясцовасці, дасылаць фотаздымкі з праблемных участкаў вуліц Гарадка і вёсак. Дасылаць фота варта ў «Дошку аб’яў» у раздзел «Будаўніцтва і рамонт», дзе маецца опцыя размяшчэння фотаздымкаў. Магчыма дасылаць і ў нашы группы ў сацыяльных сетках: Фэйсбук, Твітар, УКантакце, Аднакласнікі. Да фотаздымка ўказвайце: месца і час, калі зроблена фота. Найбольш актыўныя чытачы атрымаюць падзяку.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости