haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

18.04.2016 07:51

1619 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адбылася ўрачыстая рэгістрацыя 50-га нованароджанага дзіцяці

13 красавіка ў аддзеле ЗАГС Гарадоцкага райвыканкама адбылася ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі 50-га нованароджанага. У зале ўрачыстых абрадаў аддзела ЗАГС пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці было ўручана сям’і Пятровых.

2 красавіка 2016 года ў сям’і гарадакчан Сяргея і Святланы Пятровых нарадзіўся першынец — Ігнат. Дата рэгістрацыя маленькага Ігната супала з юбілейнай 50 рэгістрацыяй пасведчанняў аб нараджэнні. Галоўным спецыялістам Ліляй Ліпскай ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкаму памятныя падарункі былі ўручаны маладым бацькам.

У аддзел ЗАГС райвыканкама Сяргей і Святлана Пятровых прыходзяць ужо ў другі раз. У 2015 годзе 14 лютага ў «Дзень усіх закаханых» тут яны ўзаконілі свае адносіны. Па прапанове аддзела ЗАГСа, у цырымонію шлюбу была ўключана пясочная цырымонія. Зараз шкляны посуд з рознакаляровым пяском стаў своеасаблівай сямейнай рэліквіяй.

Як адзначыла начальнік ЗАГСа Наталля Качанава, добрая традыцыя віншавання «юбілейных» дзіцяці абавязкова працягнецца.

Л. Антонаў

Фота і інфармацыя з сайта : gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости