haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.05.2016 11:43

1349 просмотров

0 комментариев

У Гарадку да Дня Перамогі магчыма паглядзець спектакль, пабачыць выставу і прыняць удзел у святочных мерапрыемствах

У межах святкавання 71-гадавіны перамогі ў Вялікай айчынай вайне ў Гарадку магчыма будзе паглядзець спектакль " А золак тут ціхі", пабываць на выставе прац Анатоля Кавалёва, прыняць удзел у мерапрыемствах 9 траўня.

Святкаванне Дня Перамогі пачнецца 4 траўня ў Гарадоцкім ГДК, дзе ў 17.30 будзе прадстаўлены спектакль па матывах аповесці Барыса Васільева «А золак тут ціхі». Гэту пастаноўку народнага тэатра ГДК і вучняў тэатральнага аддзялення ДШМ падрыхтаваў рэжысер Аляксандр Бязгінаў.

6 траўня ў 15.00 у Гарадоцкім краязнаўчым музеі адбудзееца адкрыццё выставы прац Анатоля Кавалёва «Мастак. Дызайнер. Чалавек» Выстава прысвечана 90-годдзю са дня нараджэння аўтара і будзе дзейнічаць да 7 чэрвеня.

Святкаванне 71-й гадавіны Перамогі пачнецца ў 10.30 з фарміравання калоны «Несмяротны полк» каля Гарадоцкага ГДК. Нагадаем, што ў Гарадку плануецца правесці грамадзянска-патрыятычную акцыю «Несмяротны полк», прысвечанаю святкаванню 71-й гадавіны Перамогі. Неабыякавым жыхарам і гасцям Гарадоцкага раёна прапануецца прыняць удзел у акцыі з павялічаным, адсканаваным фотаздымкам сваіх дзядоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На цэнтральнай плошчы ў 11.00 адбудзецца ўрачысты мітынг «Пакланімся вялікім тым гадам». А вечарам тут з 20.30 да 24.00 магчыма прыняць удзел у канцэртна-забаўляльнай праграме «Пад мірным небам мая».

Л. Антонаў

Последние новости