haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.05.2016 07:47

1439 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адбылося ўшанаванне работнікаў, якія занесены на Дошку гонару раёна

Ўшанаванне работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія дасягнулі высокіх вынікаў у выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2015 г. i занесеных на Дошку гонару Гарадоцкага раёна (рашэнне райвыканкама № 328 ад 13 красавіка 2016 года), адбылося напярэдадні Дня працы, 28 красавіка, у Гарадоцкім ГДК.

На мерапрыемства былі запрошаны перадавікі вытворчасці, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў Грарадоччыны. У першым, ганаровым, шэрагу размясціліся віноўнікі ўрачыстасці, працоўная эліта нашага краю, — з нагоды прыбраныя, у прыўзнятым настроі.

— Гэта людзі, якія сваімі дасягненнямі, добрасумленнай працай, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, высокімі асобаснымі якасцямі заслужылі прызнанне ў сваіх калектывах і ў нашым раёне, — ахарактарызавала іх у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў С.Л. Зуева.

Святлана Леанідаўна спынілася на поспехах раёна апошніх гадоў: мадэрнізацыі аб’ектаў гандлю, абнаўленні ўстаноў сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі і ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. За апошнія пяць гадоў выкананы заданні па вытворчасці прамысловай прадукцыі, экспарту тавараў і паслуг, створана больш за 780 працоўных месцаў. ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» перапрафіліравана на вытворчасць мяса індычкі, РКП «ЦУАСП» пачало працу на чатырох новых вытворчых участках, у ЗП «Дзецкасельскі-Гарадок» ўведзены ў эксплуатацыю малочнатаварны комплекс у Віраўлі і распачата будаўніцтва аналагічнага комплексу ў Селішчы ... У планах — рэалізацыя новых праектаў , якія падвысяць дабрабыт і ўзровень жыцця насельніцтва рэгіёну.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта, савета дэпутатаў С.Л. Зуева павіншавала удзельнікаў урачыстасці і пажадала ім здароўя, творчай энергіі, прафесійных дасягненняў, а Гарадоччыне — міру і працвітання.

Вітаючы тых, хто сабраўся ў зале, старшыня Гарадоцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў І.А. Дарошчанка падкрэсліла, што павага да працавітых людзей, сапраўдных прафесіяналаў — у крыві ў нашага народа. Таму 1 траўня як Свята працы не губляе сваёй актуальнасці. Яна падзякавала ветэранаў працы, якія стварылі матэрыяльную базу, тую платформу, якая дазваляе працаваць і дамагацца новых перамог цяперашняму пакаленню. Ад імя 8-тысячнай прафсаюзнай сям’і Гарадоччыны Ірына Аркадзьеўна сардэчна павіншавала занесеных на Дошку гонару. Яна адзначыла, што 16 чалавек, удастоеных такога высокага гонару, ўвасабляюць багаты кадравы патэнцыял нашых прадпрыемстваў і арганізацый. Бо многія і многія людзі, якія ў іх працуюць, — прафесіяналы высокага класа, закаханыя ў сваю справу, ініцыятыўныя, творчыя, з наватарскім мысленнем.

Творчы падарунак удзельнікам мерапрыемства зрабілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў і першасныя прафсаюзныя арганізацыі, запрасіўшы выступіць перад імі артыстаў Віцебскай абласной філармоніі. То шчыра, то гарэзна гучаў актэт балалаек «Віцебскія віртуозы», пад яго акампанемент асабліва прыемна было слухаць вядучых салістаў вобласці. Жывы гук ствараў атмасферу асаблівай урачыстасці, датычнасьці да высокага — у працы і мастацтве.

Занесеныя на Дошку гонару перадавікі — гонар усёй працоўнай супольнасці Гарадоччыны. Праз гады мы будзем успамінаць, што нам пашчасціла жыць тут у часы Самарына (Карнішова, Бярозка, Сіманковіч ...) - спіс нашых Правафланговых, лідэраў свайго часу, можна працягваць і працягваць.

Святлана Якаўлева. Фота аўтара.

На здымку: падчас ушанаваньня.

garadvest.by

Последние новости