haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

05.05.2016 08:03

1277 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адбылося ўшаноўванне школьнікаў, якія годна выступілі на прадметных алімпіядах

Алімпіядныя надзеі цалкам апраўдалі гарадоцкія школьнікі, годна праявіўшы сябе на абласным і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Ўшанаванне гонару, патэнцыялу і будучыні нашага раёна і, вядома ж, тых, хто з кожным днём дапамагае ім у скарэньні навучальнага Алімпу — настаўнікаў і бацькоў, адбылося 26 красавіка ў СШ № 1 г. Городка.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі кіраўнік раёна Пётр Карабач, старшыня райсавета дэпутатаў Святлана Зуева, намеснік старшыні райвыканкама Надзея Бурунова, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксей Гамзюк. Кожны з іх казаў пра тое, як важна дзецям прымножыць творчы і навучальны запал, імкнуцца да ведаў, каб прынесці карысць людзям, стаць сапраўднымі прафесіяналамі ў сваёй сферы.

— Заўсёды прыемна ўдзельнічаць у такіх цырымоніях, усведамляючы, што ўвага і клопат, якія надаюцца моладзі, прыносяць адчувальны вынік, — сказаў старшыня райвыканкама Пётр Карабач. Ён павіншаваў школьнікаў, іх настаўнікаў, бацькоў з заслужаным і, без сумневу, агульным поспехам, пажадаў не спыняцца на дасягнутым, а хлопцам — ніколі не забываць педагогаў, якія далі ім пуцёўку ў жыццё.

У гэтым годзе алімпіядныя ўзнагароды заваявалі навучэнцы СШ № 1 і СШ № 2 г. Гарадка. І першай грамату аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з рук кіраўніка раёна прымала Юлія Талкачова (дзевяцікласніца СШ № 1, з якой працуе настаўнік біялогіі Н.А. Грыбалёва), пераможца абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяды па біялогіі. Як шчыра, цёпла прагучалі словы падзякі, выказаныя Юліяй ад імя ўсіх хлопцаў-алімпіяднікаў — педагогам, бацькам і сябрам, чыя падтрымка сапраўды неацэнная.

Як гэта нярэдка бывае, кожны з школьнікаў, акрамя ўдзелу ў алімпіядным руху знаходзіць час на захапленне спортам, інтэлектуальнымі гульнямі, музыкай, танцамі і да т.п., пацвярджаючы, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Да прыкладу, Ю. Талкачова — нязменны лідэр абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы.

Дыплом III ступені па біялогіі на рэспубліцы ўзяў вучань 9-га класа СШ № 2 Ілля Ладохин (настаўнік Т.А. Ласкіна). Ілля — інтэлектуал клуба «Залаты леў» ЦДіМ, удзельнік розных конкурсаў прадметнай скіраванасці накшталт «Кенгуру» і «Лінгвісцёнка». Яшчэ адзін дзевяцікласнік другой школы Уладзімір Пятрычкіў (настаўнік Л.І. Науменак) стаў уладальнікам дыплома III ступені на рэспубліканскім этапе прадметнай алімпіяды па геаграфіі. Акрамя паспяховай вучобы Вова паспявае наведваць секцыю па вольнай барацьбе, захапляецца праграмаваннем.

Адразу трох пераможцаў абласнога этапу алімпіяды па геаграфіі падрыхтавала настаўніца СШ № 1 Т. А. Баранава. Дыплом II ступені прывезла ў Гарадок дзесяцікласніца Лаліта Фядотава, III ступені — вучаніца 9-га класа Анастасія Хрытанькова і адзінаццацікласнік Аляксандр Шацілаў.

Дзесяцікласнік Аляксей Каваленка, уладальнік дыплома II ступені абласнога этапу прадметнай алімпіяды па матэматыцы, якога падрыхтавала настаўніца Р.М. Зелянькова, з’яўляецца членам інтэлектуальнага клуба «Залаты леў», актыўна ўдзельнічае ў школьных і раённых мерапрыемствах.

З грамадазнаўства на «ты» навучэнка 11-га класа СШ № 2 Анастасія Белавусава, узнагароджаная на абласным этапе алімпіяды дыпломам II ступені. Займаецца з Насцяй педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Л.І. Кутузава. Ўладальнікам дыплома III ступені абласнога этапу прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры стала дзевяцікласніца СШ № 1 Кацярына Тамашова. Любоў да роднай мовы і беларускай культуры ёй дае І.М. Салевіч, якая вялікую ўвагу надае не толькі вучэбнай працы са школьнікамі, але і выхаванню ў іх пачуцця патрыятызму.

Усе навучэнцы-пераможцы абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, а таксама педагогі, якія падрыхтавалі рабят, ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі, бацькі школьнікаў — падзякамі райаддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Ганна Навумава.

garadvest.by

Последние новости