haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

08.05.2016 08:44

3100 просмотров

0 комментариев

Віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, жыхароў раёна з Днём Перамогі

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары раёна! Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!

Гэта самая памятная і ўрачыстая дата ў нашай гісторыі. Для ўсіх пакаленняў дзень Перамогі з’яўляецца асаблівым святам, у якім пераплецены адначасова ўрачыстасць і радасць перамогі, смутак і горыч страт.

Гады вайны сталі цяжкім выпрабаваннем і вялікай трагедыяй, якая забрала мільёны жыццяў. На фронце і ў тыле наш народ праявіў самаадданасць і мужнасць, масавы гераізм і патрыятызм. Такой стойкасці гісторыя не ведала. Не ведала яна і такой волі да перамогі, якая дасталася дарагой цаной. Жыццё кожнага трэцяга жыхара нашай вобласці забрала Вялікая Айчынная вайна, на франтах, за час акупацыі і ў тыле загінула больш за 18 тысяч жыхароў Гарадоцкага раёна, закатавана і расстраляна 8 тысяч гарадакчан, спалены 183 вёскі. Нашы землякі ўдастоены ўрадавых узнагарод, восем ураджэнцаў Гарадоччыны сталі Героямі Савецкага Саюза, двое поўнымі кавалерамі ордэнаў Славы. Сёння на тэрыторыі раёна знаходзіцца 89 вайсковых пахаванняў, у якіх пахавана больш за дваццаць восем тысяч жаўнераў палеглых за вызваленне Гарадоччыны.

Гэта боль, якая застаецца ў нашых сэрцах.

Мы шчыра ўдзячныя ветэранам вайны, усім тым, хто выстаяў у ваеннае ліхалецце, хто пасля вайны аднаўляў і даводзіў да ладу родную зямлю.

Ўпэўненыя, што на багатых ратных і працоўных традыцыях старэйшых пакаленняў будзе вучыцца патрыятызму, адвазе, любові да Радзімы, працавітасці і адказнасці наша моладзь.

З Днём Перамогі, дарагія ветэраны, жыхары раёна! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў кожнай сям’і і ў кожным доме. Хай на беларускай зямлі заўсёды пануюць мір, згода і дастатак!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы Савет ветэранаў

gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости