haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

02.06.2016 09:11

1026 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне павіншавалі перадавікоў пасяўной кампаніі

У раёне завяршылі сяўбу збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы. Працягваецца сяўба аднагадовых траў. Усе сельгаспрадпрыемствы і працаўнікі палёў ўнеслі свой значны ўклад у будучы урожай.

Па выніках вясновай пасяўной кампаніі на гэтым тыдні, 26 траўня, былі ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі гаспадарак, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сваіх відах работ. Для правядзення ўшанавання на палі выехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Груганава, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лілія Ліпская і мастацкі кіраўнік народнага ансамбля песні і музыкі «Суседзі» Долгопольского СДК Нэлі Багданава.

Граматы райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі былі ўручаны механізатарам УП «Паўночны» — Мікалаю Чухнову, які па стане на 23 траўня на МТЗ Беларус-3022 у агрэгаце з АПП-6р пасеяў 1 тыс. 58 га, Мікалаю Насечэнка, які на аналагічнай тэхніцы пасеяў 874 га, Валерыю Лагуціну, які на МТЗ Беларус-3022 у агрэгаце з АД-60С падрыхтаваў пад пасеў 948 га глебы. Таксама былі ўзнагароджаны механізатар філіяла «Віраўлянскі» Аляксей Сямёнаў, на МТЗ-1221 у агрэгаце з УПТС-16 ўнёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 2 тыс. 59 га, і механізатар ААТ «Гарадоцкі льнозавод» Алег Уласаў, які на МТЗ-3022 у агрэгаце з ППО-8-40 ўзараў 216 га глебы.

Таццяна Груганова і Лілія Ліпская пажадалі хлебаробам далейшых працоўных поспехаў, бо галоўная работа яшчэ наперадзе — трэба вырасціць багаты ўраджай і сабраць яго да адзінага зярнятка.

Кацярына Пучкова.

На здымку: фота на памяць з працаўнікамі УП «Паўночны».

Фота аўтара.

garadvest.by

Последние новости