haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

02.07.2016 11:34

2143 просмотра

0 комментариев

Віншаванне ветэранаў і жыхароў Гарадоччыны з Днём Незалежнасці ад імя ўлады

Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў разам з саветам ветэранаў віншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, жыхароў Гарадоччыны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Паважаныя жыхары горада Гарадка і раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Менавіта дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад фашысцкай акупацыі стаў для нас днём, які сімвалізуе подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія адстаялі ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны незалежнасць Айчыны. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам ўносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Беларусь з першых гадзін нападу гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз стала месцам бязлітасных бітваў і актыўнага супраціўлення ворагу. Нашы дзяды і прадзеды паказалі ўсім у свеце бяспрыкладную мужнасць і гераізм, якія сталі непрыступнымі бастыёнамі для фашызму.

Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім тым, хто ў смяротнай сутычцы з ворагам абараніў наша права на жыццё, хто адрадзіў Беларусь з руін і попелу.

Для нас, сённяшніх беларусаў, перадача эстафеты Памяці аб страшных гадах ваенных ліхалеццяў нашым дзецям - гэта лепшая гарантыя таго, што мы захаваем свет і спакой на роднай зямлі.

Галоўным прыярытэтам развіцця нашай краіны з'яўляецца мірная і стваральная праца. Дзякуючы нястомнай працы жыхароў раёна, з кожным годам утульней і прыгажэй становіцца Гарадоцкі край. Усе разам мы імкнемся да таго, каб былі шчаслівыя нашы дзеці, здаровыя бацькі, каб у згодзе і дастатку жылі нашы сем'і. Аб'ядноўваючы намаганні прадпрыемстваў, устаноў, жыхароў раёна, мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб наша малая радзіма ўпэўнена умацоўвала свае пазіцыі сярод іншых рэгіёнаў вобласці.

У гэты светлы і радасны дзень ад душы жадаем усім жыхарам Гарадоччыны моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах на карысць роднага краю і нашай Радзімы. Хай над намі заўсёды будзе чыстае, мірнае неба, а ў нашых дамах пануюць дабрабыт і шчасце.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы савет ветэранаў

gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости