haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.07.2016 12:39

1411 просмотров

0 комментариев

У Гарадку службовыя асобы купілі жыллё ў абыход закону і зараз будуць адказваць у судзе па крымінальнай справе

Упраўленне Следчага камітэту Віцебскай вобласці расследавала крымінальную справу ў дачыненні да трох былых службовых асобаў аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў у Гарадку, якія абвінавачваюцца ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яны купілі жыллё ў абыход закону.

На працягу года былыя службовыя асобы складалі загадзя ілжывыя дакументы, у якіх паказвалі прыніжаны кошт службовых памяшканняў, у якіх пражывалі. А потым купілі іх у сваю ўласнасць.

Тром былым работнікам прад’явілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 КК (Наўмыснае насуперак інтарэсам службы здзяйсненне службовай асобай з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да цяжкіх наступстваў). Абвінавачаныя знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Шкода ў выніку розніцы паміж рынкавай коштам нерухомасці і фактычнай сумай здзелак пры іх адчужэнні склала звыш 100 тысяч рублёў (1 млрд недамінаваных). Так як следчыя абмежавалі права ўладальнікаў распараджацца аб’ектамі нерухомасці, то шкода пакрыта ў поўным аб’ёме.

Па гэтай крымінальнай справе правялі больш за 25 экспертных даследаванняў, 14 аглядаў памяшканняў, дапыталі больш за 70 сведак. На маёмасць абвінавачаных наклалі арышт на суму больш за 8 тысяч рублёў (80 млн недамінаваных).

Крымінальную справу перадалі ў суд.

Віцьбічы

news.tut.by

Последние новости