haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.07.2016 15:01

1921 просмотр

0 комментариев

Дзень Рэспублікі адзначылі ў Гарадку 3 ліпеня. Фотафрагменты.

Прапануем увазе чытачоў асобныя фотафрагменты свята «Квітней, Радзіма Беларусь!» прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адзначалі ў гэтую нядзелю ў Гарадку.

Дзень Рэспублікі 3 ліпеня — галоўнае свята Беларусі ў цяперашні час. Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў існуючая ўлада лічыць Днём незалежнасці і адзначае яго на самым высокім узроўні: з прамовай кіраўніка краіны і вайсковым парадам. Адпаведна ў абласцях і райцэнтрах імкнуцца яго адзначыць па маштабнее са святочнай канцэртнай праграмай, правядзеннем свята ў розных кропках гарадоў.

3 ліпеня гэтага года адзначана было найперш вялікай спёкай, якая ўстанавіла тэмпературныя рэкорды ў Менску — 32,1С, Гомелі — 31,4С, Магілёве — 29,9С. Спякотна было і ў Гарадку пры працяглай канцэртнай праграме, якую да канца не вытрамала з дзесятак ветэранаў вайны.

Акрамя прывітання старшыні Гарадоцкага райвыканкаму Пятра Карабача і працяглай канцэртнай праграмы магчыма было наведаць панадворкі сельсаветаў і пляцоўкі арганізацый у цэнтральным скверы, гандлёвыя рады па вул. Савецкай, дзіцячыя атракцыёны на вул. Вароўскага.

У Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь на свяце ў Гарадку не хапала беларускай мовы, беларускай культуры, якая яшчэ не стала натуральнай, сваёй для нашай улады і нашых кіраўнікоў. Падзеі ж на Украіне сведчаць, што калі няма сваёй мовы, то тады прыходзяць «зялёныя чалавечкі» ад вялікага імперскага суседа.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости