haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

05.07.2016 08:34

1715 просмотров

0 комментариев

Незвычайны пажарны аўтамабіль стаў упрыгожаннем «Параду калясак» ў Гарадку

3 ліпеня ў рамках святкавання Дня незалежнасці на плошчы Леніна ў г. Гарадку прайшоў «Парад калясак», які стаў ужо традыцыйным. У парадзе прыняло ўдзел 7 сем’яў з Гарадоцкага раёна, у тым ліку работнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Святлана Собалева.

Канкурсанты стварылі вобразы выключна самі з кардона, тканіны і многіх іншых падручных матэрыялаў. Пры гэтым касцюмы ўдзельнікаў конкурсу не саступалі каляскам. На суд журы самыя актыўныя і творчыя бацькі горада Гарадка прадставілі разнастайныя формы калясачнага строя, а сям’я Собалева прадставіла калыску ў выглядзе пажарнага аўтамабіля.

Усе ўдзельнікі эфектна прайшлі па плошчы з упрыгожанымі каляскамі, прадэманстраваўшы прысутным прыгажосць іх строя і разнастайнасць творчых ідэй. Перад журы стаяла няпростая задача выбраць лепшага, і празь некаторы час вынікі конкурсу былі абвешчаныя. Сям’я Собалевых была адзначана падзякай за ўдзел.

У цэлым «Парад калясак» атрымаўся цікавым і відовішчным. Усе героі і госці свята перанесліся ў сапраўдную казку і паказалі, што такое сапраўдная моцная і згуртаваная сям’я.

http://mchs.gov.by

Последние новости