haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

06.07.2016 08:50

1479 просмотров

0 комментариев

На шэсце дзіцячых калясак дзяцей каталі на танку, у карэце і ў кабрыялеце...

Ужо ў другі раз па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама 3 ліпеня ў нашым горадзе прайшоў незвычайны парад-конкурс у падтрымку мацярынства і інстытута сям’і. У шэсці дзіцячых дэкараваныя калясак «Маё першае аўто» прымалі ўдзел маладыя сем’і.

Па цэнтральнай плошчы перад гледачамі праехаліся транспартныя сродкі для самых маленькіх, упрыгожаныя па матывах казак і мульцікаў. Натхняла сем’і на стварэнне пэўных вобразаў і тэма Вялікай Айчыннай вайны, і месца працы бацькоў.


Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дэфіле дзіцячых калясак прымеркавана не выпадкова: у нашай мірнай, свабоднай краіне шмат маладых сем’яў, нямала і сем’яў шматдзетных, дэмаграфічная праграма працуе і дае свае вынікі.

Не проста было журы, у склад якога ўвайшлі галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Арцюхова і Лілія Ліпская, дырэктар Цэнтральнай раённай бібліятэкі Ада Абрамава, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Кулакова, выбраць самую лепшую і арыгінальную каляску.

Здавалася, фантазіі мам і тат не было мяжы. У мініятурным танку Т-34 на парад прыбыў двухгадовы Ілля Кузьменка. Бацькі хлопчыка, Максім Рыгоравіч і Наталля Міхайлаўна Кузьменка, прадстаўлялі ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» і Гарадоцкую цэнтральную раённую бальніцу.
— А тэматыка ў нас такая, таму што прадзед Іллі служыў у танкавых войсках, мы — у падтрымку памяці пра гэта, — сказалі жонкі. Гэтай сям’і і дастаўся дыплом за першае месца. Дарэчы, яны і ў мінулым годзе ўдзельнічалі ў парадзе дзіцячых калысак — тады Ілля прыехаў на плошчу ў імправізаваным цырку на колах і таксама звёз дыплом пераможцы.

Дыпломам за другое месца была ўзнагароджана сям’я Аляксандра Аляксандравіча і Алены Аляксандраўны Анцыбалавых, якія прадстаўлялі Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак. Іх дзіця, двухгадовы Слава, з’явіўся на плошчы ў калысцы ў выглядзе замка з вежамі. Яе афармленню адпавядалі і касцюмы бацькоў, якія выступалі ў ролі прыдворных. Гэтая сям’я таксама паўторна ўдзельнічае ў парадзе-конкурсе, у мінулым годзе ў іх была марская тэматыка: вобразы русалкі, рыбака і Нептуна. Алене Анцыбалавай, закройшчыцы швейнага атэлье, лёгка ўдаецца ўвасабляць у жыццё любыя творчыя фантазіі. У мінулым годзе гэтая сям’я падзяліла першае месца з сям’ёй Кузьменка.

Дыпломам за трэцяе месца ўзнагароджана сям’я Мікалая Уладзіміравіча і Анастасіі Юр’еўны Талкачовых, якія прадстаўлялі Гарадоцкае райпо. Калыску яны аформілі па матывах мультфільма «Карлсан, які жыве на даху»

— У нас у сям’і двое дзяцей: двухгадовая Марыя і 12-гадовая Ульяна. Такія мерапрыемствы вельмі аб’ядноўваюць, бо касцюмы майстравалі ўсе разам. Ўдзельнічаем у парадзе ў другі раз, лічу, што гэта адна з лепшых магчымасцяў прарэкламаваць, што сям’я, дзеці — гэта выдатна, — сказала Анастасія Юр’еўна. У гэтым годзе, як і ў мінулым, сям’я Талкачоў заняла трэцяе месца.

Падзякі за ўдзел у другім гарадскім парадзе-конкурсе дзіцячых калясак атрымалі: сям’я Собалевых, якая прадстаўляла Гарадоцкі РАНС і аформілі дзіцячую калыску ў выглядзе пажарнай машыны, Барысавых — якая прадстаўляла аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, (калыска ў выглядзе яркага матыля) і Спірыдонавы, якія прадстаўлялі «Белтэлекам» (калыска была аформлена па матывах мультфільма «Маша і мядзведзь»).

— Прыемна, што бацькі актыўна падтрымліваюць прапанову выступіць такім чынам за папулярызацыю сям’і і традыцыйных маральных каштоўнасцей. Удзельнікі парада дэманструюць, што вялікая і здаровая сям’я — гэта правільна і выдатна. Мы ганарымся такімі адказнымі бацькамі, яны падаюць выдатны прыклад сваім сябрам і знаёмым, усім, хто сустракае іх з малымі на вуліцах, — такое меркаванне выказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Зуева, якая праводзіла цырымонію ўзнагароджання.

Арганізаваў парад-конкурс Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Падарункі для ўдзельнікаў былі набыты за кошт сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі ў раёне, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.

Кацярына Пучкова. Фота аўтара

http://www.garadvest.by

Последние новости