haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

09.07.2016 09:16

2081 просмотр

7 комментариев

У Гарадку «невядомая» Беларусь адна ў свеце. Фотафакт.

Перад Днём Рэспублікі ў цэнтральным парку Гарадка ўсталявалі камень з намаляванай «мапай» Беларусі. Гэтая «мапа» сведчыць пра новае размяшчэнне абласных цэнтраў краіны і пра тое, што Беларусь адна ў свеце.

За часы кіравання аднойчы абранага прэзідэнта ў краіне ўсталявалася пачварная з’ява малявання камянёў. Калі ў цывілізаваным свеце камяні выкарыстоўваюцца для размяшчэння памятных шыльдаў, то ў Беларусі камяні ў большасці выпадкаў размалёўваюць. І добра яшчэ, калі гэта якасна выкананы малюнак, напрыклад герба Гарадоччыны — «льва ў залатым полі». Але часам малюнкі на камянях толькі ўводзяць у зман.

Менавіта так атрымалася з камянём, які напярэдадні Дня Рэспублікі быў усталяваны на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Валадарскай у цэнтральным парку. Самадзейныя мастакі нанеслі на камень «мапу» Беларусі з адвольным размяшчэннем абласных гарадоў краіны, адвольнымі відарасамі межаў абласцей і засведчылі, што Беларусь адна ў свеце.

Беларусь на камяні плыве ў сусветным акіяне, не маючы межаў з ім. І калі звычайна паказваюцца краіны з якімі мяжуе Беларусь, то на гэтай «мапе» вакол Беларусі — «вада». Пры гэтым Брэст, Гродна, Менск, Віцебск, Гомель апынуліся, па волі аўтараў гэтага праекту, за сотні кіламетраў ад свайго рэальнага размяшчэння. У гэтым пераканаешся, калі параўнаеш гэты малюнак з сапраўднай мапай Рэспублікі Беларусі.

Відавочна, што пазнавальнай, культурнай, адукацыйнай карысці ад гэтага «шэдэўра», мяхка кажучы, няма. Дык ці варта рабіць тое, што не мае карысці?...

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости