haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

10.07.2016 09:21

1504 просмотра

0 комментариев

Гарадоцкія выратавальнікі: «Разам за бяспеку падрастаючага пакалення»

Для таго, каб нагадаць дзецям правілы бяспечных паводзін у перыяд школьных канікул у побыце, на вуліцы, на прыродзе, і папярэдзіць узнікненне розных надзвычайных сітуацый, гарадоцкія выратавальнікі і прадстаўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага РВК накіраваліся ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры «Новае пакаленне» і «Сокал».

У прафілактычнай гутарцы з дзецьмі ратавальнікі закранулі розныя тэмы, пачынаючы ад свавольстваў з запалкамі, заканчваючы адпачынкам на вадаёмах, а таксама падрабязна спыніліся на алгарытмах дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Акрамя гэтага хлопцам былі прадэманстраваны відэафільмы прафілактычнай накіраванасці і праведзена тэставанне па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Работнікі аддзела культуры падрыхтавалі для дзяцей тэматычнае тэатралізаванае лялечнае прадстаўленне, а ратавальнікі арганізавалі спаборніцтвы па пажарнай аварыйна-выратавальнай падрыхтоўцы.

Падчас свята самым цікавым аб’ектам увагі дзяцей быў пажарны аварыйна-выратавальны аўтамабіль. Без тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў, якое можна памацаць, мерапрыемства было б не цікавым. Хлопцам распавялі пра магчымасці пажарнай машыны, дзеці змаглі пабываць у ролі выратавальнікаў-пажарных, прымерыць баявую вопратку і пабываць у кабіне аўтамабіля. Захапленню школьнікаў не было мяжы.



Па-за ўвагай работнікаў МНС не засталіся і педагогі. З імі быў праведзены інструктаж па пажарнай бяспекі. Выхавальнікі, якія знаходзяцца побач з дзецьмі, безумоўна, павінны быць падрыхтаваны і дакладна разумець, што многае ў крытычнай сітуацыі залежыць менавіта ад іх.

Інфармацыя і фота з партала:http://mchs.gov.by

Последние новости