haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

05.08.2016 09:24

1022 просмотра

1 комментарий

Пасля дажджоў на вуліцах Гарадка утварыліся ямы, якія нясуць пагрозу аўтамабілістам. Фотафакты

Пасля моцных ліпеньскіх дажджоў на вуліцах у мікрараёне вул. Галіцкага ўтварыліся ямы, якія непераадольныя для аўтамашын.

Рэкордныя дажджы, якія выліліся ў ліпені, утварылі прамоіны на вуліцах у мікрараёне вуліцы Галіцкага, дзе размяшчаюцца дамы прыватнага сектару. Пры руху ад цэнтральнай плошчы Гарадка да ракі Гаражанка адразу трэба быць пільным. На старадаўняй каменке пасля дажджоў ямы сталі яшчэ большымі — як у верхняй частцы, так і каля старога маста праз Гаражанку.



Па вуліцы Галіцкага і ў завулку ад яе таксама ўтварыліся прамоіны, якія добра заўважны днём, але стануць сюрпрызам для гасцей Гарадка ў цёмны час сутак.


Вуліца Галіцкага збірае ваду пасля дажджоў і са Стараполацкай вуліцы і з 1-й Міра. Тут таксама варта быць пільным аўтамабілістам і пешаходам, як днём, так і ў цёмны час сутак.


Пры крызісе ў галовах нашых кіраўнікоў і адпаведна ў бюджэце не варта разлічваць, што гэтыя ямы хутка ліквідуюць. Але дарожнікам варта выставіць часовыя дарожныя знакі, якія папярэджвалі б грамадзян аб кепскім стане дарог у мікрараёне вуліцы Галіцкага.

Л. Антонаў

Последние новости