haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

02.09.2016 09:19

1380 просмотров

0 комментариев

У шлях па дарозе ведаў. Гарадоцкі раён у Дзень ведаў наведалі высокія госці

У Гарадоцкім раёне мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, наведалі высокія госці: на ўрачыстых лінейках ў Пальмінскай сярэдняй школе і сярэдняй школе № 1 г. Гарадка прысутнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў В.В. Цярэнцьеў, старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта П.П. Карабач, начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Д.Л. Хома, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама В.Б. Навічонак

У роднай Бычыхінскай сярэдняй школе па традыцыі пабываў міністр Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь В.А. Вашчанка разам з начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС А.Г. Клабуком і старшынёй Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў С.Л. Зуевай

Ад імя Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнка яны падарылі галоўным героям свята, першакласнікам, кнігі «Беларусь — наша Радзіма». Пальмінскай СШ былі ўручаны сертыфікаты на суму 500 млн рублёў, 120 млн рублёў (недамінаваных) і 2,5 тыс рублёў (дэнамінаваныя) адпаведна на рамонт будынка школы, набыццё кампутараў і камп’ютэрных сталоў для абсталявання камп’ютэрнага класса.

СШ № 1 г. Гарадка уручаны сертыфікаты на суму 260 млн рублёў (недамінаваных) на набыццё мультыборда, абсталявання для лінгафоннага і яшчэ аднаго камп’ютэрнага класаў і сертыфікат на 4 тыс. рублёў (дэнамінаваныя) на набыццё мэблі ў гэтыя кабінеты. Бычыхінскай СШ падораны ВК-тэлевізар і новыя камплекты школьнай мэблі ў кабінеты фізікі і хіміі.

1 верасня за школьныя парты ў нашым раёне селі 2090 дзяцей, з іх 221 першакласнік. У добры шлях па дарозе ведаў, дарагія рабяты!


Іфармацыя і фота: http://www.garadvest.by

Последние новости