haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

29.09.2016 14:30

1068 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім райпо прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні па тушэнню пажара на размеркавальных складах

Па тактычнай задуме ў выніку парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак адбылося ўзгаранне ў складскім памяшканні размеркавальных складоў Гарадоцкага райпо, размешчаных па ул.Вокзальная, 4. Пры гэтым пацярпеў адзін чалавек. У выніку ўзгарання ўтварылася моцнае задымленне, пагроза распаўсюджвання пажару на суседнія будынкі.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС работнікамі аб’екта з дапамогай першасных сродкаў пажаратушэння быў лакалізаваны ачаг узгарання, праведзена эвакуацыя аўтамабільнага транспарту з тэрыторыі размеркавальных складоў. На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС назіралася моцнае задымленне размеркавальнага склада на плошчы больш за 60 м2. Работнікамі МНС са складскога памяшкання быў выратаваны работнік прадпрыемства, пацярпелы перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

У вучэннях былі задзейнічаны падраздзяленні Гарадоцкага гарнізона, РАУС, брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, электрасеткі. З пастаўленай задачай работнікі аб’екта і падраздзяленняў МНС справіліся паспяхова. Пры падвядзенні вынікаў прадстаўнікамі Гарадоцкага РАНС былі разабраны дапушчаныя недахопы з боку работнікаў аб’екта, дадзена ацэнка ўзроўню ведаў і ступені гатоўнасці работнікаў да дзеянняў у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама навыкам карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Пасля вучэнняў першы намеснік начальніка Гарадоцкага падраздзялення МНС Сівашінскі Эдуард Віктаравіч і намеснік начальніка Сураўнёў Юры Пятровіч правялі прафілактычную размову з работнікамі аб’екта. Да прысутных была даведзена статыстыка пажараў, асноўныя прычыны іх узнікнення і гібелі на іх людзей. Прадстаўнікі МНС нагадалі асноўныя патрабаванні па забеспячэнні бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце і на працоўных месцах, пра неабходнасць выкошванне травы і ўборцы сухой расліннасці на сваіх прысядзібных участках у пазбяганне вясновых выпальванняў сухой расліннасці.

Не засталіся па-за ўвагай пытанні недапушчальнасці курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення, папярэджання пажараў, звязаных з парушэннем правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання і электрабытавых прыбораў, пячнога ацяплення, а таксама неабходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане.

Інфармацыя і фота: http://mchs.gov.by

Чытайце таксама:

Электраманцёра адхілілі ад працы, а ён, стварыўшы пажар у бытоўцы, загінуў


http://haradok.info

Последние новости