Ганаровая, высакародная і шмат у чым падзвіжніцкая прац настаўніка, напоўнена глыбокім духоўным зместам, заўсёды карыстаецца асаблівай павагай. Бо менавіта ад вашага майстэрства, мудрасці і цярпення шмат у чым залежаць станаўленне, жыццёвая загартоўка і маральнае здароўе падрастаючага пакалення. Выяўляючы таленты і здольнасці сваіх вучняў, падносячы ім каштоўныя і неабходныя ў жыцці веды, вы ў вялікай ступені фармуеце будучыню Гарадоцкага раёна.
Асаблівыя словы падзякі мы адрасуем ветэранам педагагічнай працы, людзям, якія бясспрэчна з’яўляюцца прыкладам для маладых настаўнікаў у самааддачы і глыбокай вернасці прафесіі.
Хай ніколі не вычарпаецца дабрыня і мудрасць у настаўніцкім сэрцы, не патухне агонь шчырай адданасці сваёй справе. Жадаем вам, дарагія настаўнікі, добрага здароўя і дабрабыту, мудрасці і цярпення, творчага настрою ў працы, шчасця і аптымізму!
Няхай ваша прафесійная дзейнасць будзе напоўнена яркімі падзеямі і адкрыццямі, а цяпло душы, якое вы шчодра дорыце дзецям, вяртаецца да вас удзячнасцю і поспехамі вучняў!
З павагай,
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў