haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

02.11.2016 14:20

1144 просмотра

1 комментарий

Дырэктарам Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа стаў былы дэпутат з Палаты прадстаўнікоў

1 лістапада адбылося прадстаўленне новага дырэктара працоўнаму калектыву Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа. Відавочна, што гэта адбылося ў межах працэсу па аб’яднанню двух каледжаў Гарадка ў адну навучальную ўстанову.

У першы дзень лістапада начальнік абласнога ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Зміцер Хома прадставіў працоўнаму калектыву Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа новага дырэктара Уладзіміра Шыцько.

Уладзімір Шыцько найперш вядомы, як дырэктар Лужаснянскай гімназіі для здольных дзяцей, якой ён кіраваў на працягу 17 гадоў, пакуль не трапіў у Палату прадстаўнікоў 5 склікання ў 2012 годзе па Віцебскай сельскай акрузе № 21. Але сыходзіў у Палату прадстаўнікоў новы дэпутат як дырэктар Лужаснянскай кадэцкай вучэльні ў якую была ператворана гімназія.

У Палаце прадстаўнікоў Уладзімір Шыцько быў намеснікам старшыні камісіі па бюджэту і фінансам. Менавіта ў Палаце прадстаўнікоў два гады таму назад і дасягнуў Уладзімір Уладзіміравіч пенсійнага ўзросту. У выбарчай кампаніі 2016 года спадар Шыцько ўжо не удзельнічаў. Пад час апошняга пасяджэння Палаты прадстаўнікоў 5 склікання Уладзімір Шыцько заявіў, што павышэння пенсійнага ўзросту пакуль больш не прадбачыцца як таго прапануе Міжнародны валютны фонд.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2017 года плануецца аб’яднанне двух каледжаў Гарадку ў адну навучальную ўстанову. І зараз дэ-факта відавочна, што дырэктарам аб’яднанай установы ўладам бачыцца найперш Уладзімір Шыцько.

Л. Антонаў

Последние новости