haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.01.2017 16:48

1586 просмотров

0 комментариев

Навагоднія віншаванні жыхароў Гарадоцкага раёна раённым выканкамам і раённым Саветам дэпутатаў

Паважаныя жыхары Гарадоцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

Засталося зусім няшмат часу — і гэты год стане часткай гісторыі. На парозе новага 2017 года мы, па добрай традыцыі, падводзім вынікі года адыходзячага і будуем планы на будучыню. 2016 год быў няпростым і патрабаваў ад кожнага з нас напружанай, зладжанай працы, ён узбагаціў нас новым вопытам і ўражаннямі. Дасягнення дапамаглі нам здабыць упэўненасць у сваіх сілах, цяжкасці навучылі не апускаць рукі. Словы шчырай удзячнасці сёння мы выказваем ўсім, хто добрасумленна працаваў дзеля дабрабыту роднага краю, усім, хто ўносіў асабісты ўклад у забеспячэнне сацыяльна-эканамічнай стабільнасці раёна.

У гэтыя святочныя дні мы з надзеяй глядзім у будучыню, знаходзімся ў чаканні яркіх падзей і добрых здзяйсненняў. Хай 2017 год будзе для ўсіх нас годам стваральнай плённай працы, стане часам увасаблення ў жыццё самых смелых планаў, прынясе цікавыя і канструктыўныя ідэі, задавальненне ад кожнага пражытага дня, разуменне і падтрымку калегаў і сяброў, родных і блізкіх людзей! Хай застанецца ў ім месца для прыемных сюрпрызаў, радасных сустрэч і адкрыццяў! Хай кожная пачатая добрая дзея, будзе паспяховай і значнай!

Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды, цяпла і ўтульнасці ў хатах. Хай спраўдзяцца вашы мары!

З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости