haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

06.01.2017 17:31

595 просмотров

0 комментариев

«Каб кожны быў абагрэты ў старасці ці нямогласці.» Да дня работнікаў сацыяльнай абароны

5 студзеня адзначаюць сваё прафесійнае свята, Дзень работнікаў сацыяльнай абароны, людзі, галоўны эпітэт для характарыстыкі якіх — «клапатлівыя». Па роду сваёй дзейнасці, па душэўных парывах яны сапраўды клапоцяцца пра пажылых і непрацаздольных грамадзянах, сем’ях, якія апынуліся ў цяжкой жыццёвай сітуацыі.

Яны працуюць у ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гарадоцкага раёна», які займаецца вырашэннем праблем у сферы сацабслугоўвання ў нашым раёне.

У склад цэнтра ўваходзіць сем структурных падраздзяленняў: пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання; тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання; сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі; сацыяльнай дапамогі на даму; дзённага знаходжання для інвалідаў; кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (у в. Смалоўка); дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Працуе Езярышчанскі філіял сацабслугоўвання, арганізавана работа 11 сацыяльных пунктаў, дзевяць з іх — выязныя, два — стацыянарныя. У аддаленых населеных пунктах створана мабільная брыгада па аказанні паслуг адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам.

— У ТЦСАН працуюць 124 чалавекі, з іх 84 — сацыяльныя работнікі, — расказвае яго кіраўнік С.У. Ардзяка. — У той жа час у раёне жывуць 7734 пенсіянеры, з іх 6600 грамадзян старэйшых за 60 гадоў. З ліку пажылых грамадзян 673 — адзінокія, 3162 — якія адзінока пражываюць, ёсць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, былыя вязні, інваліды.
Найбольш запатрабаванай формай аказання сацпаслуг, якая дазваляе працягнуць знаходжанне пенсіянераў і інвалідаў у звыклай для іх дамашняй абстаноўцы, застаецца абслугоўванне на даму. Яно складае 81% ад агульнага аб’ёму аказваемых сацпаслуг. Зараз надомным абслугоўваннем ахоплены 638 чалавек. Яны пражываюць у 109 населеных пунктах раёна. Калі ўсе магчымасці знаходжання ў дамашніх умовах вычарпаны, пажылым людзям прапаноўваецца размяшчэнне ў аддзяленні кругласутачнга знаходжання, разлічанае на 28 месцаў. Зараз яно запоўнена амаль поўнасцю, а сярэдні ўзрост пражываючых складае 75 гадоў. Створана і працуе 17 дамоў сумеснага пражывання, тры дамы зімоўкі, чатыры патранатныя, шэсць гасцявых і дзве прыёмныя сям’і, сем груп ўзаемадапамогі, арганізавана дзейнасць выязной формы работы «Санаторый на даму». У гэтым накірунку за мінулы год дапамогу атрымалі больш за 190 чалавек.

У 77 кватэрах з усімі зручнасцямі спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў пражывае 83 чалавекі, з якіх 24 ахоплены сацабслугоўваннем на даму. Пастаянна наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту ў горадзе 50 чалавек, аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў — 33 чалавекі. Яны займаюцца ў гуртках, клубах па інтарэсах, удзельнічаюць у культурна-масавых мерапрыемствах.

У насельніцтва запатрабаваны і разавыя сацпаслугі па сацыяльна нізкіх тарыфах. Так, гаспадарчая брыгада Езярышчанскага філіяла коле, распілоўвае і складзіруе дровы, апрацоўвае прысядзібныя ўчасткі...

Аказваюцца паслугі кароткачасовага (на працягу дня) вызвалення бацькоў ад догляду за дзіцём, у тым ліку за дзіцём-інвалідам. Можна скарыстацца паслугай асістэнта адзінокага і адзінока пражываючага інваліда I групы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, суправаджэння інваліда I групы з абмежаванай здольнасцю да перасоўвання.

Летась восем сацработнікаў адзначаны падзячнымі лістамі і падзякамі старшыні райвыканкама, двое — падзякай старшыні райсавета дэпутатаў, двое — Ганаровымі граматамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама і шасцёра — падзякамі гэтага органа.
— Мы б не справіліся з задачамі, якія перад намі стаяць, калі б ні дапамога кіраўніцтва раёна, прадпрыемстваў розных форм уласнасці, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, — зазначае Святлана Уладзіміраўна. — Таму — дзякуй усім за пасільную падтрымку, спагаду і сардэчнасць. Калегам жа хочацца пажадаць добрасумленнасці, цярпення, здароўя, дабрабыту, а ўсім нашым падапечным — каб кожны быў абагрэты ў старасці ці нямогласці.

Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: сацыяльныя работнікі, якія працуюць у г. Гарадку. У першым радзе — А.Л. Кавалёва, М.А. Рудакова, І.У. Кацюшкіна, А.А. Мацюшкова, у другім — Л.Л. Кухарэнка, І.І. Ананьева, С.А. Далгашэева, В.П. Быкава, Т.А. Нікіціна.
Фота аўтара.

http://www.garadvest.by

Последние новости