haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

08.01.2017 23:21

644 просмотра

0 комментариев

У Езярышчы устаноўлены новы начны рэкорд маразоў — - 34,4 градуса Цэльсія

Ноч на 8 студзеня стала самай халоднай у цяперашнім зімовым сэзоне. На поўначы краіны тэмпература ўпала ніжэй за 34-градусную адзнаку, паведамляе БелаПАН.

У Езярышчы (Віцебская вобласьць) мінімальная тэмпэратура склала 34,4 стопні марозу — новы рэкорд ночы для гэтага населенага пункта. Ранейшы, зафіксаваны 8 студзеня 1987 года, быў роўны 32,3 градусы. На другім месцы ў сьпісе самых халодных месцаў аказаўся Бярэзінскі запаведнік (33,2 градусы ніжэй за нуль; архіўных параўнальных дадзеных няма).

У Полацку і Верхнядзьвінску (таксама Віцебская вобласьць), дзе паветра астыла адпаведна да 31,5 і 30,2 градусаў, пабітыя тэмпэратурныя рэкорды 49-гадовай даўніны (30,5 і 29,7 градусы 8 студзеня 1968 года).

Ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы рэкорды выстаялі. Халадней за ўсё было ў Віцебску (30,1 градуса марозу), Магілёве (26,6) і Менску (24,9), цяплей за ўсё — у Горадні (16,7), Гомлі (19,3) і Берасьці (20,8).

У ноч на 9 студзеня моцныя маразы (да 29 градусаў) яшчэ захаваюцца на паўночным усходзе.

http://www.svaboda.org

Последние новости