haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

12.01.2017 12:16

1288 просмотров

7 комментариев

Адбылася рэарганізацыя двух гарадоцкіх каледжаў шляхам зліцця ў адзін

1 студзеня адбылася рэарганізацыя гарадоцкіх сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў шляхам зліцця ў адзін. За ім захавана назва УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Яго ўзначаліў Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько.

У склад адміністрацыі таксама ўвайшлі: Дзмітрый Юр’евіч Федарэнка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце; Валянціна Мікалаеўна Палянічка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце; Дзмітрый Уладзіміравіч Шляхто, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце; Юрый Анатольевіч Сарачынскі, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце; Сяргей Рамановіч Маляўскі, намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню; Сяргей Мікалаевіч Віхаценка, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце.

 Мы пастараліся забяспечыць працоўнымі месцамі ўсіх, хто хацеў працягваць працу ў аб’яднаным каледжы, — падкрэсліў В.У. Шыцько. — У выніку нас пакінулі толькі сем чалавек. Маем намер працягваць навучальны працэс і ўсё, што з ім звязана, у спакойным рэжыме. Асноўным крытэрыем ацэнкі працы выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання, тэхнічных работнікаў застаецца яе эфектыўнасць.

Словы падзякі за шматгадовую плённую працу прагучалі ў адрас былога дырэктара ГГПТКСП ім. І.В. Дарошчанка Віктара Аркадзьевіча Папова. Уладзімір Уладзіміравіч таксама адзначыў годную матэрыяльна-тэхнічную базу далучаемага каледжа, працаздольнасць і згуртаванасць калектываў, якія аб’ядноўваюцца, паабяцаў захаваць і прымножыць лепшыя традыцыі, якія склаліся ў іх.

Святлана Якаўлева.

http://www.garadvest.by

Последние новости