haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

24.01.2017 09:41

560 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкае раённае прафсаюзные аб’яднанне прызнана лепшым у вобласці

У Віцебскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў фінішаваў першы агляд-конкурс на лепшае раённае, гарадское аб’яднанне прафсаюзаў. Гарадоцкае і Полацкае прафсаюзныя аб’яднанні прызнаныя лепшымі ў вобласці.

Камісія на чале са старшынёй ВААП Іванам Вазміцелем ацэньвала вынікі дзейнасці 23 аб’яднанняў за 2016 год па напрамках: стварэнне пярвічак, калектыўна-дагаворнае рэгуляванне, узаемадзеянне з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, прававыя прыёмы грамадзян, ахова працы, культмассовые і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы і інш .

У выніку, паведаміла начальнік аргаддзелу ВООП Ірына Давыдоўская, лепшымі прызнаныя Гарадоцкае райпрафаб’яднанне (у складзе — 64 пяршоўкі, старшыня Ірына Дарошчанка) і Полацкае (230 пярвічак) на чале з дэлегатам 5-га Усебеларускага народнага сходу Святланай Янічак. У гэтых раёнах адладжаная структура сацыяльнага партнёрства, мясцовыя трохбаковыя дамовы паміж райвыканкамамі, аб’яднаннямі прафсаюзаў і наймальнікамі найбольш адпавядаюць нормам Генеральнага і абласнога пагадненняў.

Вядзецца маніторынг аплаты працы, занятасці і сацыяльных гарантый у арганізацыях рэгіёнаў. За мінулы год на Гарадоччыне створана 5 пярвічак, на Полаччыне — 12. У абодвух райпрафаб’яднаннях плённа дзейнічаюць моладзевыя саветы. Вялікая ўвага надаецца адпачынку і прапагандзе здаровага ладу жыцця. Прыклад таму — удзел у рэгіянальным этапе конкурсу «Новыя імёны Беларусі» і Тыдні прафсаюзнай культуры.

Аўтар: Галіна Шпакоўская


http://vitvesti.by

Последние новости