haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

29.01.2017 09:15

946 просмотров

1 комментарий

Гарадоцкі раён — адзін з сямі раёнаў краіны, дзе не было ахвяраў на пажарах у 2016 годзе

Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вашчанка У.А. прыняў удзел у пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкама па пытанню выканання Дырэктывы № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

27 студзеня адбылося паседжанне Гарадоцкага райвыканкама, на якім было разгледжана выкананне суб’ектамі гаспадарання раёна патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». У дадзеным паседжанні прыняў удзел Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вашчанка У.А., які ўзяў слова пасля абвяшчэння асноўнага дакладу начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гарадоцкага райвыканкама Прасолава П.І. і садаклада начальніка аддзела ўнутраных спраў Гарадоцкага райвыканкама Варанькова В.У.

У сваім выступе Уладзімір Аляксандравіч яшчэ раз падкрэсліў важнасць і своечасовасць прыняцця Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 пры гэтым прывёў дадзеныя статыстыкі загінулых ад знешніх прычын у 2004 годзе і для параўнання ў 2015 годзе, у якім гібель знізілася на 10 тысяч чалавек .

Асобна Міністр звярнуў увагу на змяненне падыходу міністэрства па надзвычайных сітуацыях да забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, пераходзячы ад праверак і абследаванняў да растлумачэння і навучання. З гэтай мэтай ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі будуюцца цэнтры навучання, у якіх грамадзян будуць навучаць разумным дзеянням ў розных сферах ад пажарнай бяспекі і электрабяспекі да бяспекі дарожнага руху.

Спыніўшыся на стане пажарнай бяспекі ў рэгіёне Вашчанка В.А. адзначыў, што ў Рэспубліцы Беларусь толькі ў сямі сельскіх раёнах ў 2016 годзе не дапушчана гібелі людзей на пажарах, прычым чатыры з іх — раёны Віцебскай вобласці, а адзін з іх — Гарадоцкі. Абстаноўка якая склалася, падкрэсліў міністр, вынік зладжанай работы ўсіх суб’ектаў прафілактыкі і ў 2017 годзе варта працягваць працу па падтрыманні дасягнутага выніку.

У канцы свайго выступу Уладзімір Аляксандравіч прапанаваў увазе ўсіх прысутных відэаролік, падрыхтаваны да дня выратавальніка — «Пражыць адно жыццё — выратаваць тысячы».

Паводле: http://mchs.gov.by

Последние новости