haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

21.04.2017 13:00

161 просмотр

0 комментариев

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў запрашае прыняць удзел у акцыі «Чысты вадаём»

У перыяд з 19 па 28 красавіка 2017 года рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» праводзіць акцыю «Чысты вадаём». Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

З 2014 года ў вясновы перыяд у Рэспубліцы Беларусь РДГА «БТПР» традыцыйна праводзіць такую ​​акцыю. За гэты час сіламі супрацоўнікаў РДГА «БТПР» сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста неабыякавымі грамадзянамі прыведзена ў парадак больш за дзве тысячы кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны. У акцыі прынялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек, сабрана звыш 3 тысяч кубічных метраў смецця і вывезена на палігоны ТКА.

У гэтым годзе ў першы дзень у добраўпарадкаванні вадаёмаў прынялі ўдзел каля 1 тысячы чалавек. Прыведзена ў парадак больш за 200 кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны. Сабрана больш як 140 кубічных метраў смецця і вывезена на палігоны ТКА.

У Гарадоцкім раёне мясцовая арганізацыя БТПР запланавала добраўпарадкаваць 2 км Гаражанка каля в. Прудок, 1 км берага воз. Кашо, а таксама 5 км берага арандаваных сажалак каля в. Вайханы 26-28 красавіка.

Арганізатара акцыі запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у акцыі «Чысты вадаём!». Даведкі аб акцыі магчыма атрымаць па тэлефоне установы РДГА «БТПР» у Гарадку: 4-08-14.

Л. Антонаў

Паводле: www.rgooboor.by .

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст