haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

09.05.2017 19:50

844 просмотра

4 комментария

У Гарадку адзначылі 72-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Фотасесія

Святкаванне 72-й гадавіны перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне адбылося 9 траўня на цэнтральнай плошчы Гарадка з правядзеннем мітынгу, святочнага канцэрта, ускладаннем вянкоў і кветак на мемарыял «Несмяротнасць»

Святкаванне Дня Перамогі 9 траўня 2017 году адбывалася мусіць у адзін з самых халодных дней перамогі, калі снежная крупень падала раніцай у ваколіцах Гарадка.

Святочную калонну гараджан узначальвалі вайскоўцы, за якімі крочылі кіраўнікі ветэранскіх арганізацый і кіраўніцтва раёна. У межах акцыі «Яны змагаліся за Радзіму» у калоне была моладзь з партрэтамі сваіх дзядоў і прадзедаў, якія змагаліся за Радзіму.

На цэнтральнай плошчы Гарадка мітынг адкрыў старшыня Гарадоцкага райвыканкаму Пётр Карабач, ад моладзі слова сказаў ваеннаслужачы мясцовай часткі Гардзей Шпунцікаў, а праваслаўны святар сказаў словы пра зло якое перамаглі ў гады вайны. Пасля прамоў адбылося ўскладанне гірлянды памяці да вечнага агню і святочны канцэрт.

Артысты мясцовай самадзейнасці выконвалі ваенна-патрыятычныя песні, выступалі з танцавальнымі нумарамі.

Напрыканцы прадстаўлення сваё майстэрства прадэманстравалі байцы 103 ваенна-паветранай дысантнай дывізіі, як у рукапашным баю, так і ў разбіцці цэглы, бутэлек і г.д.

Па традыцыі на вуліцы Савецкай былі арганізаваны месцы для «Партызанскай заставы», «Медсанбата», «Салдацкага прывалу», а таксама для дзіцячых забаў.

Толькі вось халоднае надвор’е не спрыяла доўгім святкаванням у траўні 2017 году.

Леанід Гаравы

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: