haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

13.05.2017 07:12

225 просмотров

0 комментариев

Вучань СШ № 1 г. Гарадка А. Каралькоў паспяхова выступіў на міжнароднай канферэнцыі

Дыплом 3-й ступені з Х Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. у гістарычный памяці народа», што адбылася 4 мая ў Мінску, прывёз навучэнец 11 «А» класа СШ № 1 г. Гарадка Аляксей Каралькоў (кіраўнік — настаўнік гісторыі Ю.М. Зяленін). Ён абараніў гонар Гарадоччыны, годна выступіўшы ў ліку 24 удзельнікаў канферэнцыі — навучэнцаў школ, ліцэяў, гімназій Беларусі і Расіі.

Мясцовыя даследчыкі, Аляксей і Юрый Міхайлавіч, некалькі апошніх гадоў шукалі на Гарадоцкай зямлі след Героя Савецкага Саюза Аляксея Марэсьева. Яго выдатная і драматычная гісторыя лётчыка, які працягнуў здзяйсняць баявыя вылеты нават пасля ампутацыі абедзвюх ног, лягла ў аснову кнігі Б. Палявога «Аповесць пра сапраўднага чалавека». Краязнаўцы сапраўды знайшлі след і абгрунтавалі свае здагадкі аб тым, што з 13 па 21 снежня 1941 г. падчас Гарадоцкай наступальнай аперацыі 63-ці гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк, у якім служыў А.П. Марэсьеў, дыслацыраваўся на аэрадроме недалёка ад вёсак Сячонка, Фралова, Вышадкі.

«Раёнка» публікавала вытрымкі з даследавання А. Каралькова і Ю.М. Зяленіна «След на Гарадоцкай зямлі: А.П. Марэсьеў» у сакавіку 2015 г. Глыбей дапрацаваныя, пададзеныя ў выглядзе постэраў, аформленыя на стэндзе матэрыялы гарадакчан зацікавілі і ўразілі камісію, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта і іншыя навукоўцы.

— Яны задавалі шмат пытанняў, якія могуць мець практычнае значэнне для нашага раёна, — расказвае Аляксей (на здымку — падчас канферэнцыі). — У прыватнасці, аб устанаўленні памятнага знака на месцы Сячонкаўскага ваеннага аэрадрома, магчымасцяў распрацаваць турыстычны маршрут і прыцягнуць на Гарадоччыну турыстаў-краязнаўцаў.

Цікаўнасць грамадскасці, уключаючы гарадоцкую, да гісторыі сваіх мясцін пацвярджае той факт, што ўдзел А. Каралькова ў Х Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі праспансіравалі настаўнікі СШ № 1 г. Гарадка, сабраўшы ўласныя сродкі. Было б пахвальна скарыстаць лепшыя памкненні насельніцтва раёна, аб’яднаць намаганні ўладаў, грамадскіх арганізацый, нераўнадушных грамадзян, каб увекавечыць памяць славутай асобы, след, што пакінуў герой на нашай зямлі.

Святлана ЯКАЎЛЕВА.

http://www.garadvest.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст