haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

14.05.2017 09:24

323 просмотра

0 комментариев

Каманда Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжу заняла трэццяе месца ў рамках ХII фестывалю «Студэнцкая аграрная вясна — 2017»

З 2 па 5 мая на базе Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны праходзілі інтэлектуальныя, тэатральныя, спартыўныя, танцавальна-забаўляльныя мерапрыемствы ў рамках ХII рэспубліканскага фестывалю «Студэнцкая аграрная вясна — 2017». У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі 10 сярэдне-спецыяльных устаноў Беларусі з усіх рэгіёнаў. Упершыню на фестываль прыехалі хлопцы са Столінскага і Новапольскага дзяржаўных аграрна-эканамічных каледжаў.

5 мая адбыўся заключны гала-канцэрт, які даверана было весці навучэнцам нашага каледжа Гарнак Е. і Вітліфу Я.- пераможцам у намінацыі «Лепшыя вядучыя канцэртных праграм».

У турніры інтэлектуальных гульняў хлопцы спрабавалі свае сілы ў гульнях: «Што? Дзе? Калі? »," Свая гульня " і " Медыя-азбука «. Пытанні, якія выноіліся на чэмпіянат, былі прысвечаны «Году навукі». У гульні "Што? Дзе? Калі? «Нашай камандзе не было роўных —1 месца. Каманда заняла 1-е месца таксама і ў інтэлектуальнай гульні «Свая гульня».

У «Медыя-азбуцы» 1-е месца заняў Каваленка Аляксей (УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»). Таксама Каваленка Аляксей стаў пераможцам конкурса «Гонка за лідэрам», які праводзіўся ўпершыню у межах інтэлектуальнага турніру.

Вечарам для ўсіх удзельнікаў была арганізавана дыскатэка, дзе нашы хлопцы павесяліліся на славу.

Станіслаў Протас стаў уладальнікам дыплома за 2-е месца ў індывідуальных спаборніцтвах па дартсу. У Арцёма Муха — другое месца па настольным тэнісе. У выніку ў каманды колледжа- 3 -е месца ў спартыўных спаборніцтвах.

Па суме набраных балаў, з улікам вынікаў конкурсу канцэртных праграм творчых калектываў, турніру інтэлектуальных гульняў, конкурсу каманд КВЗ, спартыўных спаборніцтваў, конкурсу дыджэяў і круглага стала актыву ПА ГА «БРСМ» былі падведзены агульнакаманднае вынікі. Першае агульнакаманднае месца заваяваў калектыў УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж»; 2-е месца атрымаў «Аграрны каледж УА ВДАВМ»; 3-е месца — УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

Фестываль —2017, які ўжо сышоў у гісторыю, пакінуў выдатныя ўспаміны, ды і проста падарыў мора добрага настрою.

Л. Антонаў

Фота і інфармацыя з сайта: http://www.ggatk.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст