haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

24.05.2017 12:49

935 просмотров

0 комментариев

З 25 траўня ДАІ будзе штрафаваць за язду без блізкага святла фараў

З 25 траўня па 5 чэрвеня ДАІ будзе праводзіць у Беларусі акцыю «Увага — дзеці!». Гэтая акцыя звязаная з заканчэннем навучальнага года, паведамляе сайт МУС.

Падчас гэтай акцыі ў светлы час сутак транспарт па ўсіх дарогах краіны павінен рухацца з уключаным блізкім святлом фараў. ДАІ просіць кіроўцаў асаблівую ўвагу праяўляць каля дзіцячых установаў, пры праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.

26 траўня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Увага, кіроўцы! У школьнікаў вакацыі!»

http://euroradio.by

Фота: dispetcher-gruzoperevozok.biz

Последние новости