haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

31.05.2017 09:28

1733 просмотра

4 комментария

На Гарадоччыне адбыліся самыя апошнія званкі яшчэ для трох школ, якія закрываюцца ў 2017 годзе

30 траўня адбыліся ў апошні раз урачыстасці «Апошні званок» для педагогаў, навучэнцаў яшчэ трох школ Гарадоччыны, якія не будуць працаваць у наступным навучальным годзе. Такімі школамі ў гэтым годзе сталі Даўгапольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Прудніцкая сярэдняя школа і Вархоўская базавая школа, якая будзе ператворана ў пачатковую школу-дзіцячы сад.

Па прапанове абласных уладаў рашэннем Гарадоцкага райвыканкаму ў гэтым годзе таксама закрываецца яшчэ тры школы Гарадоччыны. Працэс массавага закрыцця школ раёна распачаўся на пачатку гэтага стагоддзя, калі была зачынена Канчанская базавая школа. Потым амаль кожны год закрывалася па адной-дзве школы раёна. Гэты працэс быў выклікан, як выміраннем сельскага насельніцтва раёна, так і працэсам узбуйнення калгасаў і саўгасаў раёна. Мусіць менавіта працэс узбуйнення сельгаспрадпрыемстваў, калі з 35 калгасаў і саўгасаў Гарадоцкага раёна па стану на 1994 год на сёння засталося толькі пяць і яшчэ два прадпрыемствы ў стадыі банкруцтва, выклікаў хуткае знікненне людзей з вёсак Гарадоччыны, дзе не засталося працоўных месцаў. Адпаведна калі ў 1994 годзе ў сельскай мясцовасці пражывала болей 24 тысяч насельніцтва, то ў 2017 годзе засталося без вайны і эпідэміі крыху болей 9 тысяч.

Працэс закрыцця школ закрануў тыя, дзе, як правіла, вучняў на 9-11 класаў стала менш 30 дзетак пры колькасці педагогаў і тэхнічнага персаналу часам больш за 20 чалавек. У выніку не стала школ у Газьбе і Вярэччы, Обалі і Пралетарцы, Хвошна і Мехавым, Гурках і Халамер’і, Рудні і Марчанках і г.д.

Гэты памяркоўны працэс закрыцця школ паскорыўся ў мінулым годзе, калі адразу было закрыта тры школы: Вайханская і Стадалішчаская школы, а таксама Кабішчанскі дзіцячы сад-базавая школа.

Пра апошнія ўрачыстасці гэтых школ дае добрае ўяўленне свята праведзенае ў Даўгапольскім дзіцячым садзе-сярэдняй школы, якое магчыма паглядзець тут: http://dolgopole.gorodok.edu.by

На наступны навучальны год у Гарадоцкім раёне застанецца працаваць толькі 9 школ з улікам пачатковай школы ў Вархах, у якіх будзе навучацца будзе мусіць ужо менш дзвюх тысяч вучняў.

Усяго па Віцебскай вобласці не пачнуць працу ў новым навучальным годзе каля 35 педагагічных калектываў, якія ўчора правялі «Апошні званок»

Л. Антонаў

Чытайце таксама:

У Гарадоцкім раёне сёння адбудзецца самы апошні званок для трох школ, якія закрываюць

http://haradok.info

Последние новости