haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

07.06.2017 09:49

703 просмотра

0 комментариев

У траўні на Гарадоччыне была зафіксавана найбольшая колькасць народжаных дзяцей і ... злачынстваў

Прапануем увазе чытачоў статыстычныя даныя пра жыццё Гарадоцкага раёна з 1 па 28 траўня гэтага года на падставе інфармацыі з рубрыкі «Тыдзень у лічбах», якая вядзецца газетай «Гарадоцкі веснік».

Паводле даных раёнкі з 1 па 28 красавіка на Гарадоччыне было зафіксавана:

Шлюбаў — 5;

Разводаў — 2;

Народжана дзяцей — 16;

Смярцей — 29;

Пажараў — 2;

Злачыстваў — 18;

Дарожна транспартных здарэнняў — 12/1;

Выклікаў Хуткай дапамогі — 623;

Выклікаў міліцыі — 353.

За чатыры тыдня траўня ў Гарадоцкім раёне была зафіксаваная найбольшая колькасць народжаных дзяцей — 16. Да гэтага самая вялікая колькасць дзяцей на Гарадоччыне з’явілася ў лютым — 14.

Пры гэтым у траўні зафіксавана і найменшая колькасць смярцей — 29. Ранейшы найменшы паказчык быў у красавіку — 32 чалавека адыйшло ў лепшы свет.

Таксама за чатыры тыдня траўня была зафіксавана найбольшая колькасць злачынстваў — 18. Ранейшы найболшы паказчык быў зафіксаваны ў сакавіку — 17. Пры гэтым была зафіксавана адна з найменшых колькасцей вызываў міліцыі — 353.

Л. Антонаў

Фота ілюстратыўнае

Последние новости