haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

28.06.2017 14:53

404 просмотра

0 комментариев

Сямёра выпускнікоў школ Гарадоччыны атрымалі медалі за сярэднюю ступень адукацыі

Адзінаццаць год да медалёў шлі сямёра выпускнікоў школ Гарадоччыны. Сёння іх хвалюе годная здача цэнтралізаванага тэсціравання, паступленне ў абраныя ВНУ. Заслужаныя медалі, а адпаведна бацькоўскі і настаўніцкі гонар за іх яны лічаць прыемным бонусам да тых трывалых ведаў, якія яны змаглі атрымаць за час навучання на сярэдняй ступені адукацыі.

У цяперашні час медалістаў без уступных экзаменаў і ЦТ прымаюць толькі на педагагічныя спецыяльнасці пры ўмове, што ў абітурыентаў ёсць рэкамендацыі педагагічнага савета школы, якую яны скончылі. За месцы ва аўдыторыях яны будуць змагацца нароўні з іншымі абітурыентамі. Пра свае планы наконт паступлення гарадоцкія юнакі і дзяўчаты сціпла прамаўчалі, але пажадаем, каб яны спраўдзіліся.

Сёлета два залатыя медалі атрымалі выпускніцы Даўгапольскай д/с-СШ Вольга Лявонава і Аліна Сташкевіч. Таксама залатой медалісткай стала выпускніца СШ № 2 г. Гарадка Марына Дарафеева. У выпускнікоў СШ № 1 г. Гарадка Аляксея Каваленкі і Мікіты Карпава — медалі залатой пробы, а ў Арыны Леўчанка і Лаліты Фядотавай — сярэбранай.

— Восем выпускнікоў дзевятых класаў сёлета атрымалі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай, — паведамляе галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вольга Іванова. — Гэта азначае, што на медалі па заканчэнні адзінаццаці класаў змогуць прэтэндаваць Аляксандр Качанаў, Аляксандра Кісялёва, Кірыл Ляхновіч, Дар’я Пісьменная, Карына Салевіч (СШ № 1 г. Гарадка), Вольга Карпава (СШ № 2 г. Гарадка), Кірыл Падмазаў і Крысціна Пракоф’ева (Езярышчанская СШ).

Якая нястомная праца стаіць за тым, каб на разумных, прыгожых прадстаўнікоў маладога пакалення Гарадоччыны з гонарам і нават са здзіўленнем за іх выключныя поспехі глядзелі землякі, ведаюць толькі яны самі. Іншыя — здагадваюцца, а таму са шчырым сэрцам жадаюць, каб рабяты дасягнулі сваіх высокіх мэтаў. Хочацца спадзявацца, што, вандруючы па жыццёвых шляхах, яны не забудуцца на свой край, уславяць яго, стаўшы выдатнымі спецыялістамі.

Святлана ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: медалісты з г. Гарадка 2017 г.

Фота аўтара.

http://www.garadvest.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст