haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

29.06.2017 10:14

447 просмотров

3 комментария

«Рыфтур» выдаў маляўнічы буклет пра Гарадоцкі раён

УП «Рыфтур», якое спецыялізуецца на турыстычна-інфармацыйнай прадукцыі, выдала буклет еўрапейскай якасці — «Гарадоцкі раён»

Гэта мусіць першы прыклад друкаванай прадукцыі пра Гарадоцкі раён, які адпавядае патрабаванням часу і дае боль-менш поўнае ўяўленне пра турыстычны патэнцыял Гарадоччыны. На 50 старонках буклета ўтрымліваецца самая разнастайная інфармацыя пра раён, каб турыст мог выбраць месцы для наведвання.

Адкрываецца буклет агульнымі звесткамі пра раён, потым ідзе разнастайная інфармацыя пра спартыўны турызм, гонар зямлі Гарадоцкай, культуру, музеі, прыродны турызм, водныя аб’екты, турыстычныя маршруты, базы адпачынку, помнікі археалогіі і г.д.

Утрымлівае буклет і інфармацыю пра пункты харчавання і размяшчэння, сувенірную прадукцыю і г.д. Упершыню ў буклеце сабраны разам сем турыстычных маршрутаў Гарадоччыны: ад водных да культурна-пазнавальных.

Для турыстаў маецца інфармацыя пра базы адпачынку, а таксама інфармацыя для палявання і рыбалкі. Пры чым у інфармацыі пра рыбалку і паляванне ў большасці аб’ектаў маюцца спасылкі на сайты. На жаль пры прадастаўленні інфармацыі пра бюджэтныя аб’екты амаль нідзе няма спасылкі на сайты акрамя Дома культуры ў Гарадку. А для сучаснага турызму адсутнасць інфармацыі пра сайт ужо недахоп. Гэты недахоп датычыцца і аграэкасядзібаў, якія не прадстаўлены ў сеціве.

Маляўнічы буклет выдадзены накладам у 1500 асобнікаў і нарэшце задаволіць пярвічны попыт турыстаў у інфармацыі пра Гарадоцкі раён. Пабачыць і магчыма набыць яго атрымаецца ў турыска-інфармацыйным цэнтры па вул. Савецкая д. 14, які мае такі быццам бы тэлефон:+3752139-59709.

Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #982 29.06.2017 10:50 @ [ нет имени ]

    Прям "Рифтур" взял и по своей инициативе издал буклет. Смешно! Заказчик кто? И что потрудились над ним местные специалисты - почему ни слова? Да и буклет это не первый, к "Дожинкам" уже выпускали, современные и достойные.

    1. #983 29.06.2017 11:12 @ [ нет имени ]

      У буклеце няма інфармацыі пра заказчыка, акрамя той, што выкарстаны фота з архіву Гарадоцкага райвыканкаму. Відавочна, што павінна быць інфармацыя пра рэдактара буклета. Але гэта працоўнае пытанне паміж заказчыкам і выканаўцам..

    2. #985 29.06.2017 12:02 @ [ нет имени ]

      Ну так узнали бы, что к чему. А то спели оду рядовому исполнителю, а не создателю